Спорт77

Беларускіх футбольных фанатаў абавяжуць дубляваць англамоўныя банеры на расейскую

У рэгламенце футбольнага чэмпіянату Беларусі можа з`явіцца патрабаванне да заўзятараў дубляваць англамоўныя банеры на расейскай мове.
Такую выснову можна зрабіць з выступлення намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама Сяргея Шапецькі 19 сакавіка на перадсезоннай нарадзе па пытаннях бяспекі правядзення футбольных матчаў, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі МУС, КДБ, пракуратуры, МНС, футбольныя заўзятары і адказныя работнікі ФК «Гомель».

Паводле звестак прэс-службы клуба, Шапецька зачытаў прапанаваныя новаўвядзенні ў рэгламенце па частцы бяспекі, якія федэрацыя футбола прадставіла на абмеркаванне міліцыі. «Акрамя ўжо знаёмых забарон накшталт знаходжання ў нецвярозым выглядзе ці недапушчальнасці праявы расавай дыскрымінацыі

з`явіўся пункт пра неабходнасць дубляваць англійскія словы расейскім перакладам на банерах і расцяжках і іншыя навіны. Як адзначыў Шапецька, абмеркаванне гэтай часткі рэгламента сумесна з федэрацыяй запланавана на найбліжэйшы час», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Паводле меркавання прадстаўніка УУС, яшчэ не позна абнавіць рэестр банераў і атрыбутыкі, каб «пазбегнуць цяжкасцяў непасрэдна перад матчамі».

Шапецька адрэагаваў на адкрыты ліст рэдакцыі сайта пра аматараў Belultras.by да кіраўніцтва БФФ, дзе ўтрымліваліся крытычныя выказванні ў адрас міліцыі. Паводле яго слоў, паслабленняў у плане агляду не будзе, бо практыка паказала, што з групы актыўных фанатаў заўсёды знойдуцца некалькі, якія паспрабуюць пранесці забароненыя прадметы.
Акрамя таго, захаваецца і відэаздымка, таму што «грамадзянам, якія не парушаюць грамадскі парадак, баяцца, што іх здымуць на камеру ці перапішуць даныя, няма сэнсу». Працягнецца і ўдзел супрацоўнікаў АМАПа ў аглядзе заўзятараў на тых сектарах, дзе, на думку міліцыі, спатрэбіцца павышаная ўвага.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў148

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі навучыліся здабываць агонь на 350 000 гадоў раней, чым меркавалася

Пад Мінскам выставілі на продаж сядзібу XVIII стагоддзя амаль за паўмільёна даляраў1

Жыхар Магілёва забіў маці дваіх дзяцей у іх на вачах, яго абвінавацілі праз 20 гадоў3

Сусветныя цэны на нафту ўпалі да ўзроўняў 2021 года10

«Сяджу ў трусах, замярзаю». У сацсетках высмеялі чарговую страшылку АНТ пра «замярзаючую Еўропу»11

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў20

У Страсбургу прайшла цырымонія ўганаравання Анджэя Пачобута Прэміяй Сахарава. Прэмію атрымала яго дачка

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача57

Выезд вызваленых палітвязняў з Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў148

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць