Мова99

Гавары правільна: адносіны, стаўленне, дачыненні

Як рэдактар, ведаю, што гэта адна з найчасцейшых памылак, выкліканых уплывам расейскай мовы. Па-беларуску адносіны да кагосьці, погляд на штосьці, разуменне чагосьці называюцца «стаўленне». І адпаведны дзеяслоў: «ставіцца». Я добра стаўлюся да ідэй кансерватызму. Маё стаўленне да ўчынкаў новага калегі негатыўнае. Якое тваё стаўленне да Ганулі?

А вось характар паводзін, абыходжання між людзьмі, сувязь між працэсамі, залежнасць з’яваў называецца «адносіны». У значэнні «сувязь» гэтае слова мае яшчэ сінонім «дачыненне». Слова адносіны мае яшчэ сінонім «стасункі». Ён ужываецца як у значэнні «адносіны» ва ўсіх сэнсах, так і ў значэнні ад дзеяслова «стасавацца, стасаваць» — г.зн. «быць у адпаведнасці, адпавядаць». Ёсць і словы «ўзаеміны», «узаемадачыненні». Адносіны Беларусі і Расіі не роўныя. Ва ўсіх адносінах ён чалавек выдатны. Коля спыніў дачыненні з Гануляй. Якое гэта мае дачыненне да мяне?

Той самы сэнсавы падзел ёсць у большасці іншых еўрапейскіх моваў. Па-ангельску: relations (relationship, regard) / attitude, па-французскуrelations (relation) / attitude.

Не блытайце словаў стаўленне і адносіны / дачыненні, стасункі, узаеміны, ставіцца і адносіцца.

Коля спыніў дачыненні з Гануляй. Але: якое тваё стаўленне да Ганулі?

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць