Меркаванні3232

Мова Сурвілы

Паслухаў гутарку журналістаў радыё «Свабода» з Івонкай Сурвілай. Расчуліўся. Якая мова ў яе! Як фармулюе сказы! Засьпеў сябе на думцы, што недзе ўжо сутыкаўся з такой формай трымацца ў гутарцы.

Словы простыя і проста складаюцца ў сказы, якія лёгка запамінаюцца. Некалі, яшчэ ў маленстве, бываў на канікулах у вёсцы, дык там так гаварылі жанчыны між сабой. Пераказвалі адна адной навіны, апавядалі пра жыцьцё. Заўжды цікава было падслухаць як тыя кабеты кажуць пра сямейнае. Мяне малога тады ўражвала, як можна вось так, тады й ня думаў, што гэта ўсё па-беларуску, гаварыць. Вось менавіта так, як тое рабіла ў гутарцы на «Свабодзе» спадарыня Івонка.

Калі б ня ведаў, што гаворыць старшыня Рады (прэзыдэнтка) БНР падумалася б, што гаворыць жанчына з таго напаўзабытага майго дзяцінства. Да жалю, мае бацькі не перадалі мне таго, што было закладзена ім у іхным дзяцінстве. Яны вырасьлі і выбраліся ў горад. Гораду не патрэбныя былі іхныя гутарковыя адметнасьці. Цяпер мне даводзіцца праз пакаленьне адшукваць тую унікальнасьць, каб перадаць ужо маім дзецям.

Ня дзівіць, што некаторыя навіны таго далёкага часу яшчэ памятаюцца, бо словы былі простымі й проста складаліся ў сказы, якія лёгка запаміналіся.

Раю знайсьці на сайце радыё «Свабода» гутарку са спадарыняй Сурвілай.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі15

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў13

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі15

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць