Здарэнні1212

Свінням з КПС «Усходні» паставілі дыягназ

Афіцыйная версія — рэспіраторна-рэпрадуктыўны сіндром свіней.

2 мая, кіраўніцтва ААТ «Баранавічыхлебапрадукт» нарэшце пракаментавала сітуацыю вакол КПС «Усходні», паведамляе «Intex-press».

Па словах начальніка КПС «Усходні» Георгія Хомчанкі, працэнт мору за апошні месяц склаў 6,2%, у той час як па нормах гэты паказчык не павінен перавышаць 15%.

«Мор свіней на падобным прадпрыемстве, калі ён у межах нормы, — шараговая з'ява. Свінні хварэюць амаль кожны месяц — для буйнога прадпрыемства, магутнасць якога больш за 80 тысяч галоў, гэта нармальна. Не разумею, чаму з гэтага раздзьмулі такі скандал? Хтосьці, напэўна, убачыў, як закопваюць свінню і спалохаўся», — распавёў «IP»Георгій Хомчанка. Паводле яго слоў, «забіта было ўсяго 5-7 свіней, выключна каб узяць матэрыял для лабараторнага даследавання».

Хворым свінням паставілі афіцыйны дыягназ — у іх быў выяўлены рэспіраторна-рэпрадуктыўны сіндром свіней. Лабараторныя даследаванні праводзіліся як у беларускіх, так і расійскіх лабараторыях.
Як сцвярджаюць абласныя і раённыя ветурачы, захворванне гэта не лічыцца небяспечным.

Па словах Георгія Хомчанки, хворых свіней зараз лечаць, а масавае знішчэнне жывёл і апавяданні сведкаў аб тым, як «у траншэі парасят жыўцом кідалі» — не больш, чым выдумка.

Чаму ж пад'езды да комплексу некалькі дзён ахоўвала міліцыя, калі нічога экстраардынарнага ў тым, што адбываецца на комплексе не было, а мор свіней — шараговая з’ява?

«Я не ведаю, можа быць ДАІ праводзіла нейкую акцыю», — выказаў меркаванне Георгій Хомчанка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула41

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць