Свет1111

Forbes: У Беразоўскага была рэзідэнцыя пад Радашкавічамі ў Беларусі

«Апошні палітычны праект „па паляпшэнні іміджы краіны“ бізнесмен рэалізаваў у Беларусі, — піша ўплывовы часопіс. — Пачынаючы з 2008 года паляпшэннем іміджу краіны на Захадзе займаўся лорд Цімаці Бэл і яго кампанія Bell Pottinger Group.
Галоўныя дасягненні Бэла — сустрэча Лукашэнкі з Папам Рымскім і запрашэнне Лукашэнкі на саміт ЕЗ, што раней немагчыма было ўявіць. Лукашэнка ў інтэрв’ю Russia Today у сакавіку 2013-га прызнаўся, што Бэла рэкамендаваў яму Беразоўскі. Паводле яго слоў, лорду Бэлу Беларусь грошай не плаціла. Што лагічна, паколькі грошы Бэл атрымаў ад Беразоўскага. Паводле звестак крыніцы, якая ўваходзіла ў аргкамітэт праекта, усяго на Беларусь было выдаткавана $60 млн. Беразоўскаму адкрылі Беларусь, аднак расейская Генпракуратура запыт не дасылала — Расея пазбягала супрацьстаяння з Лукашэнкам.
Беразоўскага каля самалёта сустракала машына з „мігалкай“, і ў суправаджэнні аховы ён ехаў у рэзідэнцыю ў Радашкавічах пад Менскам. „Ён там пабудаваў сабе вёску і кайфаваў, — распавядае сябар Беразоўскага. — Бярозы, рускія жанчыны, свежае марозіва, чорны хлеб… Ён адчуваў сябе на радзіме“.

Сам Беразоўскі разлічваў на многае. „У яго былі вялікія планы.

Ён хацеў зрабіць Беларусь афшорнай зонай, наладзіць там казіно і гэтак далей“, — распавядае адзін з блізкіх сяброў збеглага прадпрымальніка.
Але адным з пунктаў пагаднення з Беларуссю было прыцягненне інвестараў. Інвестараў Беразоўскі, вядома, не прывёў. Таму неўзабаве быў скасаваны кантракт з Бэлам, а
пасля масавых пратэстаў у Беларусі ў снежні 2010 года і жорсткай рэакцыі на іх Лукашэнкі Еўропа зноў адвярнулася ад Менска. Менск жа адвярнуўся ад Беразоўскага. У сакавіку 2011 года з Менска вывезлі ўсе рэчы алігарха, былі зачыненыя і прадстаўніцтвы», — піша выданне.

Апальны расейскі алігарх, які атрымаў палітычны прытулак у Велікабрытаніі, 23 сакавіка быў знойдзены мёртвым у ванным пакоі свайго дома ў мястэчку Аскот у графстве Беркшыр. Брытанскія СМІ пісалі, што пасля пройгрышу лонданскага працэсу супраць Рамана Абрамовіча ў жніўні мінулага года ён адчуваў фінансавыя праблемы і знаходзіўся ў падаўленым стане. Аднак сябры Беразоўскага не выключаюць версіі таго, што яго маглі забіць.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі33

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць