Усяго патроху

Студэнтам дадуць кампэнсацыю за здыманьне жытла. 6200 рублёў

Гэтых грошай хопіць, каб на пражыць у самым танным здыманым пакоі два дні.

Апошні тыдзень жніўня для шчаслівых уладальнікаў студэнцкіх білетаў падрыхтаваў першы іспыт ‑‑ на выжыванне. Праўда, тычыцца яно толькі іншагародніх: ім неабходна вырашыць жыллёвае пытанне. Альбо «прабіць» месца ў інтэрнаце, альбо зняць пакой ці кватэру.

Еўрарадыё вырашыла даведацца, як праходзіць засяленне студэнтаў і што кіраўніцтва навучальных устаноў раіць рабіць тым, каму месца ў інтэрнаце не хапіла.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка Святлана Копцева паведаміла, што яны здольныя забяспечыць месцамі ў інтэрнаце толькі 36 адсоткаў іншагародніх студэнтаў.

Святлана Копцева: «Згодна з пастановай Саўміна, мы ў першую чаргу засяляем дзяцей‑сірот, потым дзяцей‑інвалідаў, потым тых, хто жыве ў забруджанай зоне, са шматдзетных сем’яў. З усіх, каму патрэбны інтэрнат, мы здольныя засяліць толькі 36 адсоткаў».

Усім астатнім давядзецца здымаць пакой альбо кватэру. Такім ва універсітэце аказваюць дапамогу — створана база звестках з адрасамі і тэлефонамі гаспадароў, згодных прытуліць студэнтаў. Аднак пры аднолькавай стыпендыі ў 120‑150 тысяч затраты на жыллё ва ўсіх розныя. За месца ў інтэрнаце трэба плаціць каля 15 тысяч рублёў. А вось ложка‑месца на здыманай кватэры каштуе ад 50 долараў і вышэй.

Святлана Копцева: «Базавы кошт — 50 долараў за ложка‑месца і вышэй. Ёсць і 80, і 120 долараў. У залежнасці ад пакоя і ўмоў».

Тым, хто не атрымаў інтэрнат, дзяржава выплачвае кампенсацыю на аплату здыманага жылля. У педагагічным універсітэце яна складае 25 адсоткаў базавай велічыні — 7750 рублёў. Гэтых грошай хопіць, каб на ложка‑месцы за 50 долараў у месяц пражыць два дні.

Дырэктар студэнцкага гарадку Беларускага дзяржаўнага універсітэта Міхаіл Чарапеннікаў кажа, што толькі 60 адсоткаў іншагародніх студэнтаў будуць заселеныя ў інтэрнаты. Там таксама ёсць база даных, для тых, хто вымушаны будзе шукаць жыллё. Ёсць і кампенсацыя для іх.

Міхаіл Чарапеннікаў: «Памер гэтай кампенсацыі ўстаноўлены заканадаўствам і складае 0,2 базавай велічыні».

Гэта, як не цяжка падлічыць, 6200 рублёў. Праўда, кіраўнік студэнцкага гарадка не лічыць, што бытавыя складанасці адаб’юць у моладзі жаданне авалодваць ведамі.

Міхаіл Чарапеннікаў: «Ніводны наш студэнт, а да мяне кожны дзень паўтара‑два дзясяткі студэнтаў прыходзіць, не сказаў, што з‑за адсутнасці інтэрната альбо немагчымасці здымаць кватэру, я вымушаны пакінуць універсітэт ці перавесціся за завочны».

Толькі кожны другі з тых студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, каму неабходны інтэрат, яго атрымае. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прарэктар па навучальнай рабоце Аляксандр Хмыр.

Аляксандр Хмыр: «Забяспечанасць у нас на 50 адсоткаў. Будуць забяспечаныя толькі льготнікі. У нас інтэрнаты толькі два. На дзве тысячы месцаў. А студэнтаў‑іншагароднікаў — 4 тысячы».

Прарэктар расказаў Еўрарадыё, што яны пачалі будаўніцва яшчэ аднаго інтэрната, але засяляць студэнтаў туды можна будзе не раней, чым праз 2 гады. А пакуль тым, хто чакае там месца, таксама выплочваюць кампенсацыю. Самую высокую сярод іншых ВНУ — 0,5 базавых. Ажно 15500 рублёў.

Абмяркоўваць любыя пытанні па тэлефоне прарэктар па вучэбна‑выхаваўчай працы Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта Віктар Карко адмовіўся. Сказаў толькі, што для іх забяспячэнне студэнтаў інтэрнатамі ніколі не ўяўляла вялікай праблемы — засялялі каля 90 адсоткаў. Праўда, зазначыў, што наборы з кожным годам растуць.

Віктар Карко: «Наборы растуць, а інтэрнаты гумовымі не становяцца».

А вось прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Валеры Сметкін коратка адказаў, што абмяркоўваць праблемы засялення студэнтаў у інтэрнат будзе толькі з імі ды іх бацькамі.

Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м10

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг10

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?20

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.5

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»1

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча30

Лукашэнка: ЗША могуць разыгрываць спектакль у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м10

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць