Грамадства

Хрысьціянскія арганізацыі з усяго сьвету выступаюць у падтрымку зьняволеных студэнтаў-тэолягаў

Шэраг хрысціянскіх моладзевых арганізацыяў з усяго свету, такія, як Сусветная хрысціянская студэнцкая федэрацыя , студэнцкія хрысціянскія рухі Нямеччыны, Новай Зеландыі, Індыі, Нарвегіі, Нацыянальная рада Цэркваў Індыі, афрыканскае рэгіянальнае аддзяленне WSCF у Кеніі, еўрапейскае рэгіянальнае аддзяленне WSCF у Венгрыі і інш., выступілі ў падтрымку студэнтаў Інстытута тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія на мінулым тыдні былі арыштаваныя ў Мінску пад час правядзення мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама выказалі сваю салідарнасць з хрысціянскай моладдзю, якая прымае ўдзел у змаганні за дэмакратыю ў Беларусі.

У прыватнасці, у паведамленні Мішэля Валаса, генеральнага сакратара Сусветнай студэнцкай хрысціянскай федэрацыі, членам якой з’яўляецца Інстытут тэалогіі, гаворыцца: «WSCF мела кантакты са студэнтамі з Беларусі і мы высока ацэньваем іх удзел у дзейнасці нашай арганізацыі. Мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб сачыць за навінамі наконт Анастасіі Кавалёвай, Кацярыны Легізы, Віталія Анушкевіча, Паўла Лукіна, Міхаіла Дубоўскага і іншых. WSCF просіць кіраўніцтва Інстытута тэалогіі не рабіць уціску і не падвяргаць пакаранню нікога са студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ці за выказванне свайго меркавання».

Нагадаем, што Інстытут тэалогіі БДУ знаходзіцца на праспекце Незалежнасці насупраць Кастрычніцкай плошчы, дзе 20-24 сакавіка знаходзілася намётавае мястэчка і праходзіла акцыя пратэсту, таму студэнты і супрацоўнікі Інстытута тэалогіі і яго структурных падраздзяленняў знаходзіліся ў пастаяннай небяспецы - іх маглі абшукаць супрацоўнікі міліцыі, і кожны бутэрброд ці посны салацік, узяты на ссабойку, мог стаць прычынай арышту і нясення адміністратыўнай адказнасці: прычым у пратакол звычайна складаўся на іншай правапарушэнне, галоўным чынам, прадугледжанае арт.17.1 дробнае хуліганства: нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы, абразлівае прыставанне да грамадзянаў і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацыяў і спакой грамадзян і выражаюцца ў яўнай непавазе да грамадства.

ЦАРКВА

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць