Гісторыя66

Пячора ўнаймы

Раніцай 24 ліпеня 1925 года на Беларусі зніклі жыды. Замест іх на абшарах Радзімы з’явіўся народ, які дагэтуль тут мала хто бачыў — яўрэі.

«…Считать необходимым — изживать из употребления в белорусском языке слова „жыд“, заменив его словом „яўрэй“, — гаварылася ў пастанове Бюро ЦК КП(б)Б. — Для этого в дальнейшем дать соответствующие директивы коммунистам — иметь в виду настоящее постановление в своей работе, в частности по Инбелкульту и Госиздату».

Пра беспартыйных, «сочуствуюшчіх», розных «попутчіков» і «эклектыкаў» у пастанове нічога не гаварылася. І яны яшчэ доўга ўжывалі слова «жыд», чарнасоценцы паганыя. Бо для таго, каб цябе назвалі чарнасоценцам, часам хопіць трох літар тваёй роднай мовы. Што ў 1925-м, што ў 2013-м.

…Вусцішна робіцца, калі адна мова пачынае гаспадарыць у доме другой.
Гаспадарыць не раўнуючы нахабны сусед, які, заседзеўшыся да паўночы ў гасцях, спустошыўшы лядоўню, выпіўшы ўсю самагонку і пераставіўшы мэблю, раптам абвяшчае, што ён, «пажалуй», паселіцца тут навечна. Менавіта такая гісторыя, здаецца, і адбылася з гордым беларускім словам «жыд». Адбылася гісторыя, а Гісторыя скончылася: беларуская мова апынулася на адно слова далей ад Еўропы — і гэта толькі здаецца, што адлегласць у адно слова дастатковая, каб паспець ускочыць у апошні вагон цягніка. Мова, збяднелая на адно слова, здольная выжыць. Але мова, у якой словы крадуць ледзьве не кожны дзень, — ужо не мова, а крымінальная справа.

Процьма народу пасля гэтае пастановы ЦК аўтаматычна зрабілася пячорнымі антысемітамі. У тым ліку самі жыды, прынамсі тыя, якім яшчэ ўчора і ў галаву не прыходзіла выракацца такога падазро-о-о-нага беларускага назову сваёй нацыі. У антысеміта ператварыўся, напрыклад, Змітрок Бядуля. Што да беларусаў, дык у пячору да жыданенавіснікаў трапіў Янка Купала. Супраць «усебеларускіх жыдоў» ён нічога не меў, пісаў пра іх вершы і ўважаў за паўнапраўную частку новай супольнасці (хаця і неяк няўклюдна заклікаў іх «сплаціць свой доўг прад Беларуссю» — бо «жыды ж ёсць жыды», яны ўсім нешта вінныя, і «нармальнага» чалавека цяжка пераканаць у адваротным, а Купала быў «нармальны»).

Цяжка знайсці больш бессэнсоўны занятак, чым помсціць мове за шавінізм, жорсткасць і тупасць асобных яе носьбітаў.
Цяжка ўявіць сабе, каб немцы, у мэтах пераадолення нацысцкай спадчыны, узялі б і адмовіліся пасля вайны ад слова «Jude». Але ўявім: няма слова — і ўсё, нацызм скончыўся і ўсе радасныя бягуць адбудоўваць сінагогі і ставіць помнікі?

Так не бывае. Ірацыянальны страх перад мовай — гэта, відаць, беларуская асаблівасць. Нам наогул лепш маўчаць. Тады і вершы пішуцца, і ежа з рота не вывальваецца, і ўвагі ніхто не звяртае, і імавернасць быць запісаным у чарнасоценцы і нацысты значна меншая. Бо, ужываючы слова «жыд», ты міжволі азіраешся — ці не пачуў хто. Крыўда будзе вялікая, а помсціць будуць не табе, а мове. Дык не падстаўляйма беларускую. Яўрэі дык яўрэі. Атос, Партос, д’Артаньян, Кампраміс.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вёсцы на Смаленшчыне знайшлі жудасную шасціпальцую руку, якой каля 7 тысяч гадоў9

«Нёман» прайграў фарэрскаму «Клаксвіку» ў першым матчы трэцяга раўнду Лігі канферэнцый8

«Дудзя глядзеў? А Дудзь — шпіён». Беларусы расказалі, як цяпер праходзяць праверкі тэлефонаў і апытанні на мяжы14

«Мне літоўцы сказалі не свяціцца, таму што спецслужбы шукаюць, як падабрацца». Франак Вячорка пра пагрозы9

У Барысаве выдзяляюць больш чым мільён даляраў на «адраджэнне яўрэйскіх традыцый»1

У Зэльвенскім раёне начальнік прасіў прабачэння пасля роліка ў TikTok1

Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна1

Расійскія шпіёны сачылі за Грозевым з дапамогай шпіёнскіх акуляраў. Вось як гэта было

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць