Грамадства11

Лукашэнка вызваліў ад пасады члена ЦВК Антона Гушчына

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады члена Цэнтрвыбаркама Антона Гушчына. Адпаведны ўказ быў падпісаны 17 верасня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Як патлумачыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, вызваленне ад пасады члена ЦВК Гушчына звязана з яго пераходам на пасаду старшыні Кобрынскага суда. «Паколькі ў судах разглядаюцца скаргі ўдзельнікаў выбарчага працэсу, то, напэўна, было б няправільна, калі б суддзя адначасова з’яўляўся і арганізатарам выбараў. Гушчын сам напісаў заяву аб складанні з сябе паўнамоцтваў члена ЦВК», — паведаміў ён.

Лазавік таксама адзначыў, што ў Цэнтрвыбаркаме Гушчын працаваў нядоўга — са снежня 2011 года, з’яўляючыся на той час першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. «Ён зарэкамендаваў сябе дасведчаным юрыстам, добрым таварышам. Прызначэнне на пасаду суддзі было для яго жаданым», — сказаў ён.

Такім чынам, цяпер у Цэнтрвыбаркаме вакантныя два месцы.

Як паведамлялася раней, член ЦВК, начальнік аддзела па рабоце з кадрамі РУП «Мінск Крышталь» Святлана Хіневіч была забітая. Яе цела з множнымі колата-рэзанымі раненнямі было знойдзена 4 жніўня. Падазроны — раней не судзімы, жыў у адным пад’ездзе з загінулай. Мужчына з’яўляецца нарказалежным, ён узяты пад варту.

Заканадаўства прадугледжвае перапрызначэнне або пераабранне членаў ЦВК, якія выбылі з яго складу па тых ці іншых прычынах, але тэрміны правядення гэтай працэдуры не агавораныя.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі7

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу2

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за18

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

З'явіліся вынікі апытання пра стаўленне беларусаў да вайны Расіі з Украінай15

У Вільні 10‑12 кастрычніка праходзіць фестываль Pradmova

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі7

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць