Улада44

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў арганізатару свайго візіту ў Ватыкан

Аляксандр Лукашэнка накіраваў лісты кардыналу Тарчызіа Бэртонэ, які сыходзіць з пасады Дзяржсакратара Ватыкана, і прызначанаму на пасаду Дзяржсакратара арцыбіскупу П’етра Параліну.

«Ваша Эмінэнцыя, у Беларусі з разуменнем і шчырым шкадаваннем успрынялі вестку аб Вашым рашэнні пакінуць пасаду Дзяржаўнага Сакратара Дзяржавы Ватыкан, — гаворыцца ў лісце на адрас Бэртонэ. — Шматгадовая руплівая дзейнасць прынесла Вам заслужаную павагу і аўтарытэт не толькі сярод каталіцкіх вернікаў, але і ва ўсім свеце. Ваша добрае стаўленне, адкрытая пазіцыя і ўвага да Беларусі і яе народа значна паспрыялі далейшаму развіццю шчырага сяброўства і даверу паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам.

З вялікім задавальненнем мне прыгадваюцца нашы сустрэчы ў Ватыкане і ў Беларусі.

Вы сталі нашым добрым сябрам і заўсёды будзеце жаданым госцем на беларускай зямлі. Прыміце, Ваша Эмінэнцыя, пажаданні моцнага здароўя, шчасця і душэўнага спакою, а таксама запэўніванне ў маёй вельмі глыбокай павазе. Аляксандр Лукашэнка».

Варта адзначыць, што адстаўка Бэртонэ адбылася пасля шэрагу скандалаў, звязаных з барацьбой за ўплывы ў атачэнні Папы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць