Свет11

Падзенне цэнаў аблігацый Украіны набыло пагрозлівы характар

Падзенне кошту ўкраінскіх аблігацый прымае пагрозлівыя маштабы, даходнасць 10-гадовых папер у аўторак апынулася вышэйшай за 10%. Пры такой цане запазычанняў, папярэджваюць эксперты, краіне неўзабаве можа спатрэбіцца дапамога Міжнароднага валютнага фонду, які не спяшаецца крэдытаваць Кіеў, якія яшчэ з 2011 года не выканаў пастаўленыя ўмовы.

Украінскія паперы губляюць папулярнасць на пазыковым рынку. Прыбытковасць дзяржаўных аблігацый тэрмінам на дзесяць гадоў падскочыла напярэдадні з 9,64 % да 10,5% (дадзеныя Tradeweb). У красавіку іх даходнасць складала 7,5%. Кошт крэдытна-дэфолтных свопаў (інструмент, які выкарыстоўваецца для страхоўкі ад дэфолту па даўгах) падскочыў да максімуму са студзеня 2010 года.

Гэта следства паніжэння крэдытнага рэйтынгу дзяржавы агенцтвам Moody's. 20 верасня, у мінулую пятніцу, Украіну панізілі яшчэ на адну прыступку - Саа1,што на сем прыступак ніжэй за ўзровень, які аддзяляе інвестыцыйны рэйтынг ад так званага смеццевага, і азначае вельмі высокую рызыку дэфолту. Сярод прычын паніжэння Moody's назвала пагаршэнне адносін з Расіяй.

Падпісанне Украінай і Еўрасаюзам пагаднення аб асацыяцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве будзе пазітыўна адбівацца на эканоміцы і палітыцы Украіны, адзначыла агенцтва, але ў кароткатэрміновай перспектыве магчымыя эканамічныя санкцыі Расіі, на якую прыпадае 25 % украінскага экспарту, перавешваюць перавагі, прадастаўленыя інтэграцыяй з ЕС.

Эканоміка Украіны вымушана змагацца адразу з некалькімі праблемамі - вялікім дэфіцытам бюджэту (каля 5% ВУП),гандлёвым дэфіцытам,невялікімі валютнымі рэзервамі,якія працягваюць змяншацца ($19,7 млрд на канец жніўня, скараціліся за год на 30%), і надыходзячымі выплатамі па даўгах, на якія спатрэбяцца ЗВР. Да канца 2014 Кіеў павінен выплаціць $10,8 млрд. Асабліва хвалююць заходніх аналітыкаў пастаўкі расійскага газу, імпарт якога павінен вырасці з надыходам ацяпляльнага сезона.

«Усіх рэзерваў Украіны хопіць,толькі каб аплаціць імпарт за пару месяцаў»,- падлічылі ў выданні TheWallStreetJournal.

 

«З краін, якія развіваюцца, Украіна апынулася ў самым горшым стане»,- каментуе фондавы кіраўнік Aberdeen Asset Management Віктар Саба. Паводле яго слоў,рух катыровак бондаў толькі пачаў са спазненнем адыгрываць пагаршэнне макраэканамічных паказчыкаў. «Украіне будзе вельмі цяжка атрымаць доступ да замежных даўгавых рынкаў»,- лічыць Саба.

Эканаміст,які спецыялізуецца на рынках,якія развіваюцца,у UniCredit, Дэніэл Верназа, яго словы прыводзіць агенцтва Bloomberg, мяркуе, што па дапамогу Украіна звернецца самае позняе ў сярэдзіне 2014 года. Ён лічыць найбольш верагодным сцэнар, па якім Украіна падпісвае пагадненне з ЕС, а затым просіць дапамогі ў МВФ. Уступленне ў мытны саюз з Расеяй, паводле яго слоў, таксама не выключана, і Украіна хацела б далучыцца да абедзвюх арганізацый,але,«як аказалася, гэта ўзаемавыключальныя рэчы».

Папярэдняя праграма крэдытавання МВФ для Украіны на $ 15 млрд была замарожаная вясной 2011 года з-за таго,што краіна адмовілася выканаць умовы фонду.

МВФ патрабаваў ад Украіны падняць цэны на газ для насельніцтва,збалансаваць дзяржаўны бюджэт і адпусціць курс грыўны. Украіна разлічвала атрымаць адабрэнне яшчэ на адну крэдытную лінію ў $15 млрд восенню 2013 года.

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў у панядзелак, што спадзяецца на змяненне пазіцыі фонду.

«Мы не можам перакладаць цяжар неапраўдана высокіх коштаў на газ на насельніцтва,- сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24». - Калі не атрымаецца дамовіцца з МВФ, пасядзім без крэдытаў. Свет у нас немаленькі, значыць, зоймем у іншых месцах. Свет клінам тут не сышоўся».

Яшчэ да паніжэння рэйтынгу на мінулым тыдні Украіна дамовілася з расійскім SberbankCIB аб атрыманні крэдыту, праўда, на значна меншую суму - $ 750 млн, - які для многіх аналітыкаў стаў сюрпрызам.

«Гэты крэдыт для таго,каб Украіна не павалілася ў эканамічную катастрофу,- патлумачыў пазней дарадца Уладзіміра Пуціна па пытаннях рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі Сяргей Глазьеў. - Мы ратуем ад дэфолту».

«Паніжэнне рэйтынгу стала сігналам для ўсіх,- канстатуе стратэг Citigroup Луіс Коста. - У цэлым мы разглядаем сцэнар, па якім залежнасць Украіны ад расійскіх фінансавых патокаў толькі ўзрастае,а таксама ідзе невялікае крэдытаванне са знешніх рынкаў».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць