Музыка11

Tuzin.fm вяртаецца ў анлайн

Найстарэйшы беларускі музычны партал «Тузін Гітоў» аднаўляе сваю працу адразу з трыма чартамі. На новай версіі сайту запускаюцца адразу тры хіт-парады — песень, кліпаў ды альбомаў беларускіх выканаўцаў, а таксама шэраг новых раздзелаў.

Місія інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» застаецца нязменнай ужо 11-ы год.

«На старце праекта 12 кастрычніка 2003 года мы заявілі, што маем намер прапагандаваць музыку, створаную тут, ды ўсяляк заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей. Увесь гэты час мы трымаемся гэтых прынцыпаў», — кажа заснавальнік і галоўны рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін.

Акрамя традыцыйнага песеннага чарту, на новай версіі сайту пачалі працу два новыя хіт-парады. У відэачарце ўдзельнічаюць самыя актуальныя музычныя ролікі беларускіх режысёраў, а ў чарце альбомаў — асноўныя рэлізы айчынных музыкаў. Галоўныя патрабаванні да ўсіх удзельнікаў – арыгінальнасць і беларускамоўнасць. Акром таго, стваральнікі рэсурсу пацвердзілі сваю прыхільнасць нормам сучаснага клясычнага правапісу, таму ўсе матэрыялы на сайце будуць друкавацца ў адпаведнасці з яго правіламі. Новы выгляд сайту стварыла арт-студыя Pras.by.

Партал Tuzin.fm з’яўляецца найстарэйшым музычным рэсурсам Беларусі.

Апроч дзейнасці ў сеціве, творчая каманда рэалізавала нямала цікавых афлайн праектаў, сярод якіх мультымедыйныя выданні «Прэм’ер Тузін», серыя жывых канцэртаў «Тузін. Unplugged» і «Жывы Тузін», vip-выданне казак Сяргея Вітушкі, праекты «Перазагрузка», «Тузін.Немаўля» і «Апошні золак».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі57

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць