Грамадства11

БХД ушанавала памяць ахвяраў камунізму

Актывісты Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі 7 лістапада наведалі мэмарыял у Курапацкім лесе і Вайсковыя могілкі ў Менску, дзе ўшанавалі памяць ахвяраў камуністычнага рэжыму.

На Вайсковых могілках яны ўсклалі кветкі да магілаў Янкі Купалы, які перасьледаваўся камуністамі і загінуў ад іх рук у 1942 годзе, Кузьмы Чорнага, які правёў год у засьценках НКВД, Якуба Коласа, якому неаднаразова пагражаў арышт й іншых.

БХД таксама заклікала абвесьціць 7 лістапада жалобным днём і ўзгадваць ахвяраў, якія загінулі ад рук камуністаў.

«Камуністычны пераварот і распаўсюд камуністычнай ідэалёгіі прывялі да шматлікіх ахвяраў беларускага народу. Ад рук камуністычных катаў склалі жыцьці сотні тысячаў простых жыхароў Беларусі, у тым ліку і лепшыя прадстаўнікі беларускага народу.

І сёньняшняя ўлада працягвае камуністычныя традыцыі. У засьценках НКВД-КДБ, дзе катавалі і расстрэльвалі выбітных сыноў Беларусі, і сёньня працягваюцца рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў рэжыму. На дзяржаўным узроўні дагэтуль сьвяткуецца камуністычны пераварот, які стаў пачаткам масавых крывавых рэпрэсіяў», — адзначае прэс-служба БХД.

Менскія актывісты БХД з нагоды афіцыйнага сьвята здалі таксама ў пункт прыёму другаснай сыравіны кнігі марксісцка-ленінскай ідэалёгіі, сярод якіх «Гісторыя КПСС».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць