Здарэнні22

Намесніку кіраўніка Барысава выстаўлена абвінавачванне па пяці пунктах

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да былога намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог.

Нагадаем, чыноўнік быў затрыманы ў красавіку гэтага года па падазрэнні ў атрыманні хабару ў памеры 13 тысяч долараў за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яго кампетэнцыю. Пасля гэтага ў дачыненні да падазронага была распачата справа па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры). Чыноўніка зняволілі пад варту.

Як паведаміла Таццяна Беланог, у працэсе расследавання крымінальнай справы былі выяўленыя дадатковыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці былога чыноўніка: больш чым 10 злачынстваў, звязаных з атрыманнем буйнога хабару, два злачынствы, якія тычацца перавышэння ўлады і службовых паўнамоцтваў, эпізод з незаконным набыццём, захоўваннем, перавозкай і нашэннем боепрыпасаў і замахам на махлярства.

Агульная сума незаконна атрыманых службовай асобай грашовых сродкаў склала больш чым 35.000 долараў ЗША.

Падчас папярэдняга расследавання праведзены вялікі аб'ём следчай работы, дапытана больш чым 100 сведак, накладзены арышт на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачванага на суму больш за 315 мільёнаў рублёў.

Былому чыноўніку выстаўлена канчатковае абвінавачанне па пяці складах злачынстваў: атрыманне хабару ў буйным памеры, учыненае асобай, якая займае адказнае становішча (ч. 3 арт. 430 КК); перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай зацікаўленасці асобай, якая займае адказнае становішча (ч. 3 арт. 426 КК); падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры (ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК); замах на махлярства, учыненае ў буйным памеры (ч. 1 арт. 14 ч. 3 арт. 209 КК); незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка і нашэнне боепрыпасаў (ч. 2 арт. 295 КК).

Мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту не змянялася.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў1

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мае сваю кватэру ў 23 гады, але марыць яе прадаць і з’ехаць. Усяму віной 65-гадовы сусед-фізкультурнік зверху4

У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў11

Беларуска везла праз мяжу $25 000 і пайшла на чырвоны калідор — але скончылася штрафам і канфіскацыяй17

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме24

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў1

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць