Грамадства

Працягваецца набор у «Школу маладога журналіста-17»

Анкету-заяўку на ўдзел у праекце можна падаць да 11 лістапада ўключна.

«Школа маладога журналіста» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі. За час навучання ты даведаешся, адкуль браць інфармацыю для сваіх матэрыялаў, навучышся пісаць навіны і аналітычныя артыкулы, рабіць фота і відэарэпартажы, пройдзеш практыку ў рэдакцыі сайта «Твой стыль» і ў іншых выданнях.

Да ўдзелу ў праекце «Школа маладога журналіста-17» запрашаюцца гарадзенцы ад 16 гадоў і вышэй.

Вашыя АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ мы чакаем да 11 лістапада на e-mail: [email protected] ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63 (першы паверх), з 11:00 да 14:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8 (029) 587-43-90 (Інга) і e-mail: [email protected].

Арганізатарам курса «ШМЖ» з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сектар». За 16 гадоў дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.

За гады існавання школы, праз ШМЖ прайшло больш за 350 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.

Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», «Комсомольская правда», на тэлеканале АНТ, «Радыё Гродна», партале TUT.BY, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, а таксама ў замежных СМІ. З некаторымі нашымі выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на блогу Школы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?13

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Усе навіны →
Усе навіны

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены12

Гросмайстар Нарадзіцкі, які раптоўна памёр у 29 гадоў, перад смерцю цяжка перажываў абвінавачанні з боку Крамніка2

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду10

Лось ноччу зайшоў у цэх прадпрыемства пад Магілёвам, пафоткаўся і сышоў6

Прэм’ер Літвы пра кантрабандныя паветраныя шары: Перамоў з Беларуссю не будзе11

«Яшчэ адна дыверсія ў Еўропе на нафтаперапрацоўчым заводзе». Для чаго гэты новы фэйк прапаганды?3

«ІТ-бум, як у нас да 2020». Джун не знайшоў працу ў Мінску, а ў Ташкенце з рукамі адарвалі4

«Баста ўжо паклікаў на лэйбл». Хлопец з Гродна за месяц стаў рэперам, якога абмяркоўвае ўся постсавецкая прастора9

Завод «Гарызонт» і дочкі расійскіх банкаў трапілі пад санкцыі Еўрасаюза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?13

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць