Свет77

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ, які планавалася прафінансаваць за кошт прыбыткаў ад замарожаных расійскіх актываў.

Прэм'ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер. Фота: Florian Gaertner/Photothek via Getty Images

Лідары ЕС адклалі разгляд пытання да снежня і пахавалі надзеі ўкраінскага ўрада атрымаць сродкі ў пачатку 2026 года, піша Financial Times.

Лідары 26 краін ЕС (Венгрыя ўстрымалася) папрасілі Еўрапейскую камісію «як мага хутчэй прадставіць варыянты фінансавай падтрымкі на аснове ацэнкі фінансавых патрэбаў Украіны», але фармальна не падтрымалі наданне крэдыту пад заклад замамарожаных расійскіх актываў.

На саміце ў Бруселі прапанову адносна выкарыстання прыбыткаў ад замарожаных актываў РФ (каля 190 мільярдаў еўра) для фінансавання маштабнага крэдыту Украіне сустрэла супраціў з боку Бельгіі.

Паколькі пераважная большасць гэтых актываў захоўваецца ў цэнтральным дэпазітарыі Euroclear, які размешчаны ў Бруселі, Бельгія баіцца стаць галоўнай мішэнню для юрыдычных пазоваў і фінансавых контрмер з боку Расіі.

«Мы прынялі ключавое палітычнае рашэнне забяспечыць поўную фінансавую падтрымку Украіны для пакрыцця яе патрэбаў у 2026 і 2027 гадах», — заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта, адзначыўшы пры гэтым наяўнасць «тэхнічных пытанняў», якія яшчэ патрабуюць вырашэння.

Прэм’ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер заявіў, што яго краіне патрэбна абсалютная яснасць адносна прававой асновы такога кроку і патэнцыйных рызык для еўра, а таксама гарантыі ад іншых краін, што грошы могуць быць вернутыя пры неабходнасці.

Каментары7

  • Андрусь
    24.10.2025
    Яшчэ адзін прыклад дэмакратычнай наіўнасці, калі са злачынцам спрабуюць гуляцца паводле правілаў. Распачаўшы і ўжо амаль чатыры гады працягваючы самую вялікую пасля Другой Светавой вайну ў Еўропе, расія нанесля нечуваныя страты ўсяму кантыненту, не толькі Украіне. Ніякіх ейных актываў ні ў Бельгіі, ні ў Швейцарыі, ні дзесьці яшчэ не хопіць, каб кампенсаваць нанесеную шкоду. А яны баяцца нават адсоткі ад ляжання ў банках тых актываў пусціць на дапамогу Украіне, якая сцякае крывёю, але з апошніх сілаў стрымлівае ашалелую арду, не пускаючы яе да межаў ЕС. Якія ж крывадушныя гэтыя еўрапейскія чыноўнікі!
  • Васіль
    24.10.2025
    Усё яны ведаюць і усё ролі падзеленыя заранёў. А нам паказваюць тэатр. Гэтым разам нібы "Бельгія заблакавала". Ага)
  • Васіліна
    24.10.2025
    Васіль, тут галоўнае зусім не тое што "Бельгія заблякавала", бо грошы яна ўжо пагадзілася даць только пры "абсалютнай яснасьці адносна прававой асновы такога кроку"

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі3

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом6

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар30

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць