Культура

Конкурс для школьнікаў «1939 год у памяці жыхароў Беларусі»

Інтэрнет-праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі» МГА «Гісторыка» і ГА «Дыярыуш» запрашаюць вучняў старшых класаў сярэдніх школ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў да ўдзелу ў конкурсе «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».

Аб’яднанне ўвосень 1939-га года этнічных земляў Беларусі ў межах БССР і яго наступствы – актуальная тэма для беларускай гісторыі. У 2014 годзе будзе адзначацца 75 год гэтай падзеі. Вельмі важнай гістарычнай крыніцай для вывучэння таго, што адбывалася ў верасні 1939, з’яўляюцца вусныя ўспаміны людзей, якія аказаліся сведкамі тых пераўтварэнняў.

Што адбылося ўвосень 1939 года? Як гэтыя падзеі паўплывалі на жыццё беларусаў па абодва бакі мяжы? Які вобраз тых пераўтварэнняў захавала памяць беларусаў? Якое значэнне для гістарычнага лёсу беларускай нацыі мае восень 1939 года? Калі вам цікавыя гэтыя пытанні, значыць наш Конкурс для вас!

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна звярнуцца да вусных успамінаў. Гэта значыць, да сведчанняў людзей пра падзеі 1939 г. і тыя змены, якія прынесла ў жыццё беларусаў савецкая ўлада.

Вусныя ўспаміны дазваляюць паглядзець на гістарычную падзею вачыма канкрэтнага чалавека.

У складзе журы вядомыя навукоўцы, спецыялісты па вуснай гісторыі. Старшыня журы – доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Тэрмін правядзення конкурсу – з 15 кастрычніка 2013 года па 15 мая 2014 года.

Чакаем конкурсныя працы і вашыя пытанні на электронную скрыню: konkurs@nashapamiac.org ці па адрасе: МГА «Гісторыка» 220000, а/с 128 (з пазнакай «Конкурс для школьнікаў»).

Апошні тэрмін падачы прац – 15 мая 2014 года (фіксуецца па паштовым штэмпелі ці даце дасылкі электроннага ліста). Працы, дасланыя пазней, не прымаюцца.

Пераможцы і найбольш актыўныя кіраўнікі атрымаюць каштоўныя прызы і дыпломы. Лепшыя працы будуць апублікаваныя, а іх аўтары – запрошаныя на навуковую канферэнцыю з удзелам вядомых гісторыкаў.

Конкурсная праца павінна ўключаць наступныя лічбавыя файлы:

— Тэкст эсэ, напісанага на падставе вусных успамінаў і іншых крыніц;

— Дадаткі (аўдыё- ці відэафайл інтэрв’ю, апытальнік, анкета рэспандэнта(ў), копіі фотаздымкаў, дакументаў і інш).

Мінімальны памер працы – 10.000 знакаў, што прыкладна складае 4-5 старонак А4, інтэрвал 1,5.

Працу можна рабіць індывідуальна, альбо групай, самастойна ці з дапамогай кіраўніка.

Матэрыялы для працы і метадычныя рэкамендацыі для напісання конкурснай работы можна спампаваць ў спецыяльнай рубрыцы па адрасе:

Па пытаннях звяртайцеся па тэлефонах: 8 029 397-52-15 (Вольга), 8 029 358-31-84 (Павел).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць