Свет1010

Кучма: Украіна — банкрут

Украіна, па вялікім рахунку, банкрут, — заявіў экс-прэзідэнт краіны Леанід Кучма пасля пасяджэння круглага стала ў Кіеве з удзелам Віктара Януковіча і лідараў апазіцыі.

Былы прэзідэнт краіны заявіў таксама, што пасля гэтага круглага стала «ён абсалютна ўпэўнены — ніякае пагадненне пра Мытны саюз Украіны з Расіяй падпісана не будзе».

У той жа час ён з горыччу дадаў: «Калі я раскажу ўсё, што думаю пра тое, што адбываецца, мне трэ’ будзе выехаць з краіны». Гэта прагучала, як крытыка дзейнасці адміністрацыі Януковіча і, у першую чаргу, прэм'ера Азарава.

Пра гэта паведамляюць у твітары журналісты, якія прысутнічалі на круглым стале.

Януковіч агучыў свой план урэгулявання палітычнага крызісу: мараторый на сілавыя дзеянні, круглы стол, амністыя ў аўторак і пакаранне правакатараў. Ніякіх адставак ён не прадугледжвае.

Апазіцыя, у сваю чаргу, патрабуе адстаўкі ўрада і крымінальную справу супраць міністра ўнутраных справаў Захарчанкі за дзве спробы разгону Майдану і збіццё дэманстрантаў.

З тымі разгонамі камедыя. На круглым стале Віктар Януковіч чарговы раз выказаў абурэнне «тымі падзеямі, якія адбываліся на Майдане ў ноч з аўторка на сераду». Раней ён асудзіў таксама першы разгон Майдану — маўляў, гэта была ініцыятыва праваахоўнікаў.

«Я абураны тымі радыкальнымі дзеяннямі, якія былі на Майдане, як з боку, адкрыта скажу, правакатараў, так і з боку сілавых структур, якія паводзілі сябе не заўжды адэкватна», — сказаў ён.

Сёння на свабоду выйшлі 8 з 9 затрыманых у часе беспарадкаў каля Адміністрацыі прэзідэнта 1 снежня.

Што датычыць міжнароднага кантэксту, то Еўрасаюз прапанаваў Украіне аднавіць перамовы з МВФ пад свае гарантыі. Украінскі віцэ-прэм’ер Сяргей Арбузаў сёння правёў перамовы ў Брусэлі з еўракамісарам па пытаннях пашырэння ЕС Штэфанам Фюле. Віцэ-прэм’ера суправаджала вялікая дэлегацыя.

На нядзелю запланавана чарговае вялікае народнае веча апазіцыі.

А ўрадавая Партыя рэгіёнаў звозіць аўтобусамі бюджэтнікаў на свой мітынг, што мае адбыцца на суседняй Еўрапейскай плошчы.

Як чакаецца, у нядзелю на вуліцы Кіева выйдуць сотні тысяч людзей.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць