Самая буйная ў гэтым годзе партыя гераіну затрымана ў вёсцы Запольле (Пінскі раён).
Самая буйная ў гэтым годзе партыя гераіну затрымана ў Брэсцкай вобласці.
У вёсцы Заполле Пінскага раёна супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі мужа і жонку, якія спрабавалі збыць наркотыкі. У іх машыне было знойдзена 200 грамаў гераіну. Наркадылерамі аказаліся пінчане — 38-гадовы мужчына, які нідзе не працуе, і яго жонка, настаўніца адной са школ горада. Узбуджана крымінальная справа.
Каментары