У кожнай патрульнай машыне ДАІ знойдзецца цёплая коўдра, гарачы чай, тросы, драты для заводкі. Гэта зроблена, каб дапамагчы кіроўцам адбуксіраваць машыну або завесці транспартны сродак, у якім сеў акумулятар. Таксама патрульныя змогуць сагрэць чалавека, які апынуўся на марозе.
Нагадаем кіроўцам таксама пра патрэбу аказваць адзін другому дапамогу ў крытычных сітуацыях, выкліканых маразамі.
Як прагназуюць сіноптыкі, халады пратрымаюцца яшчэ прыкладна тыдзень. Прычым пад канец тыдня, у суботу і нядзелю, начныя тэмпературы могуць апусціцца да мінус 24 градусаў.
Каментары