Здарэнні33

Галоўнага будаўнічага чыноўніка Крупскага раёна абвінавачваюць у злоўжываннях

Цягам правядзення супрацоўнікамі АБЭЗ Крупскага РАУС аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і суправаджэння інвестыцыйнай праграмы на 2012 год у сферы будаўніцтва выяўлены факт злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі 59-гадовым дырэктарам інвестыцыйна-будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «УКБ-Крупкі».

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, галоўны будаўнічы чыноўнік раёна падазраецца ў тым, што ў снежні 2012 года, з'яўляючыся службовай асобай, наўмысна і насуперак інтарэсам службы, з асабістай зацікаўленасці, каб пазбегнуць дысцыплінарнай адказнасці за невыкананне прагнозных паказчыкаў па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал на 2012 год, аформіў падложныя дакументы аб выкананых падраднай арганізацыяй работах на аб'екце «50-кватэрны жылы дом сацыяльнага прызначэння ў горадзе Крупкі» за снежань 2012 года ў суме больш чым 260 млн. рублёў, чым прычыніў урон дзяржве ў асабліва буйных памерах.

Крупскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да чыноўніка, які фактычна курыруе ўсе будаўнічыя работы ў Крупскім раёне, распачата справа па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку5

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае3

Адміністрацыя Трампа пазбавіла Гарвард права навучаць замежных студэнтаў2

Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый23

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт7

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў4

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць