Афіша

На «Рок‑Коле» можна будзе танчыць

Прадусар фэстывалю Аляксандар Рагачоў: Здымем чатыры шэрагі крэслаў ды створым больш‑менш прасторную пляцоўку.

26‑27 кастрычніка ў полацкім палацы культуры «Полацак‑Шкловалакно» пройдзе чарговы фэстываль «Рок‑Кола». Прадусар фэстывалю Аляксандар Рагачоў адказаў на пытаньні ТГ адносна сёлетняга фэстывалю, зьменаў у праграме і сьпісу гасьцей, у які дадаўся яшчэ адзін знаны гурт. Цікава, што сёлета можна будзе пабачыць і выступы ўсіх ляўрэатаў «Рок‑Кола‑2006».

— Чым будзе адметны гэты фэст?

— Сярод новых цікавінак: плянуем зрабіць у залі танцпляц. Каб гледачы не сядзялі на сваіх крэслах, а атрымалі магчымасьць быць бліжэй да музыкаў, да сцэны. Здымем чатыры шэрагі крэслаў ды створым больш‑менш прасторную пляцоўку. Фэстывальныя канцэрты пройдуць у два дні, кожны пачынаецца ў 17:00. У кожным зь іх возьмуць удзел па 10 гуртоў‑удзельнікаў ды госьці. Працягласьць кожнага канцэрту — 5‑6 гадзінаў.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

— Раней жа конкурс праводзіўся ў адзін дзень, а гала‑канцэрт — у другі. Навошта вырашылі зьмяніць?

— Летась на закрыцьці фэстывалю здарылася непрыемнасьць. На закрыцьці фэсту пасьля ўзнагароджаньня ляўрэатаў выступу прызэраў не адбылося. Хоць раней такая традыцыя была. Так склалася, бо хэдлайнэр «Рок‑Кола» — гурт «Аліса» не пагадзіўся даць свой апарат пераможцам. Каб выправіць сытуацыю, мы ў гэтым годзе вырашылі даць магчымасьць выступіць леташнім пераможцам. Такім чынам, у першы дзень на «Рок‑Коле‑2007» выступяць менская каманда «S.D.M» і наваполацкая «Амальгама», а другі дзень канцэрту адкрыюць магілёўскі «Vodar Susviet» і наваполацкі «Primus inter Pares». Да ўсяго, мы запрасілі і ранейшых пераможцаў нашага фэсту — «Скімэн» і «Фляўс і Кляйн» з Наваполацку.

— Ці вызначыўся сьпіс астатніх гасьцей фэстывалю?

— Так. Госьцем будуць нашыя даўнія сябры — гурт «Крама», які неаднойчы ўжо граў у нашых краях. Лідэр гурта Ігар Варашкевіч два гады запар быў сябрам журы, магчыма, што ў гэтым годзе таксама давядзецца яму паўдзельнічаць у выбары лепшых з маладых. А закрыюць праграму першага дня — уладальнікі Гран‑Пры на «Рок‑Коле‑2006» — гурт «Deimos» з Смаленску. Гэта яны летась цудоўна выканалі песьню «Мясцовага часу» ды зачаравалі сваім выкананьнем увесь Полацак: «Вецер на двары ганяе пыл, па шляху сусьвету…» Адзінагалосна тады журы абрала іх. Мяркуем, што выступ «Deimos» будзе надта цікавы для гледачоў, яны цяпер рыхтуюць сольную праграму. З сюрпрызаў «Рок‑Кола‑2007» нельга не адзначыць выступ гуртоў «Стая» і Vicious Crusade. Спадзяемся, што гэта будзе сапраўднае музычнае сьвята, якое не пакіне нікога абыякавым!

Размаўляў Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага9

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць