Прагноз надвор'я па Беларусі на 16—18 верасня.

У аўторак надвор'е будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.
Уначы пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман.
Ноччу +8..+14°С, максімальная днём +16..+21°С, па ўсходзе краіны да +24°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле Gismeteo

У сераду, 17 верасня, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца моцныя дажджы; днём у многіх раёнах — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Ноччу +7..+14°С, максімальная днём +14..+19°С.
18 верасня, у чацвер, у дзённы час магчымы навальніцы. Ноччу +5..+12°С, максімальная днём +14..+21°С.
Каментары