Кіно22

Энтузіясты ратуюць унікальныя беларускія фільмы

Сёння ў мінскім Музеі кіно кожны ахвотны можа пабачыць рэдкія стужкі 1920­-х, 30­-х, 60­-х гадоў. Гэта стала магчымым дзякуючы Андрэю Скуратовічу: з яго ініцыятывы збіраюцца грошы на выкуп правоў, рэстаўрацыю і алічбоўванне старых стужак.

«Высветлілася, што ў расійскіх архівах ёсць беларускія стужкі 20-­х, 30­-х, якія ў нас ніхто ці амаль ніхто не бачыў, — расказвае спадар Скуратовіч. — Некаторыя хацелася паглядзець — таго ж «Кастуся Каліноўскага» ці «Палескіх рабінзонаў». Сабраліся зацікаўленыя людзі, разам з якімі ўдалося аплаціць алічбоўванне і рэстаўрацыю, дамовіцца з праваўласнікамі. Удаецца вярнуць 6—7 фільмаў на год.

У 2012-м мы пашырылі нашае кола, бо зацікаўленасць у людзей была: напрыклад, у Беларусі не засталося копій нават фільмаў 70-х.

Ці іншая сітуацыя: у беларускім архіве засталася адзіная копія фільма — у плёнкі рэсурс роўны 150 праглядам, а пасля яна становіцца непрыдатнай. Цяпер выкупленыя намі стужкі накіроўваюцца ў Музей кіно, у архівы тэлеканалаў, Тэатральна­мастацкую акадэмію…

«НН»: А як асабіста Вы заняліся старым беларускім кіно?

АС: Пачалося з таго, што я шукаў арыгіналы беларускіх падпольных фільмаў 1960-х. На пачатку 60-х у Мінск з Піцера прыехаў цэлы курс кінаінжынераў, якія разам адвучыліся, умелі здымаць, манціраваць. А Мінск 60-х пасля Піцера быў месцам змрочным. І гэтыя хлопцы пачалі здымаць сваё кіно — нешта сярэдняе паміж КВЗ і капуснікам. Ніякай крамолы там не было, аднак і «зверху» іх ніхто не кантраляваў. І дзейнічалі яны аж да сярэдзіны 1970-х: у 1968­-м іх прыціснулі першы раз, былі допыты ў КДБ, ператрусы, аднак пасля фільмы здымаліся да 1974­-га. Удзельнік тых падзеяў цудам захаваў арыгінал аднаго з фільмаў. З яго і пачалося.

«НН»: З таго, што ўжо ўдалося вярнуць з Расіі, якія фільмы, на Вашую думку, заслугоўваюць найбольшай увагі?

АС: Цікавы перыяд — 1920-я, да канчатковага станаўлення сацрэалізму. Гэта і «Лясная быль», і «Кастусь Каліноўскі». Ці, напрыклад, фільм 1937-га «Салавей», які пасля быў забаронены. Або «Зялёныя агні», «Несцерка», цэлы пласт беларускай анімацыі — каля 20 мультфільмаў. Ці выдатны фільм «Пушчык едзе ў Прагу».

«НН»: Што ў найбліжэйшых планах?

АС: Фільм «Шчасце трэба берагчы» 1958 года, ён вельмі запатрабаваны гледачамі, бо там можна ўбачыць Мінск канца 50-х, яшчэ не цалкам адноўлены.

Ці першы гукавы фільм «Першы ўзвод». Па сюжэце гэта, канечне, найжахлівейшая прапаганда, аднак зняты ён па-беларуску і зняты да моўнай рэформы 1933 года, таму беларуская мова там рэдкая па чысціні.

Ёсць цэлы пласт дакументальных стужак 60-х. У Мінску былі дзве кінастудыі: адна — «Беларусьфільм» на праспекце і другая — у Чырвоным касцёле, якая адказвала за дакументальнае кіно. Свае дакументальныя фільмы на той студыі здымаў, сярод іншых, Караткевіч. Праіснавала такая магчымасць да падзеяў у Празе ў 1968, пасля студыя была скасавана.

«НН»: Колькі каштуе рэстаўрацыя стужкі?

АС: У сярэднім 550 расейскіх рублёў за адну частку (дзесяць хвілін). Да таго ж, даваенныя фільмы трэба чысціць ад грыбка і цвілі. Такім чынам адзін фільм на паўтары гадзіны каштуе каля 150 даляраў.

Паўдзельнічаць у вяртанні беларускага кіно можа кожны. Падрабязная інфармацыя на сайце.

 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць