Мова6161

Як будзе «кёрлінг» па-беларуску? Прыдумайма слова

7 лютага ў Сочы пачынаюцца Алімпійскія гульні. Не першы раз медалі будуць разыграныя ў такім незвычайным відзе спорту, як кёрлінг. Думаю, многія з вас бачылі трансляцыі чэмпіянатаў свету па кёрлінгу на «Еўраспорце». Спачатку смяешся, а потым цяжка адарвацца ад экрана.

Кёрлінг — гэта камандная гульня. Удзельнікі каманд па чарзе пускаюць па лёдзе гранітныя камянюкі. Перамагае той, чый камень аказваецца бліжэйшы да мішэні («хаткі»). Вялікае захапленне заўзятараў выклікаюць спартоўцы, якія бегаюць са швабрамі і націраюць лёд, каб задаць пэўную хуткасць і траекторыю «каменю».

Кёрлінг зарадзіўся ў Шатландыі ў XVI стагоддзі. Дакладнае паходжанне слова «кёрлінг» невядома. Англійскі корань curl перакладаецца як «завіток, кучарашка, пятля». Адхіленне каменя ад траекторыі таксама называюць curl.

Раней кёрлінг таксама называлі roaring game (літаральна «рыкаючая гульня»), з-за гукаў, якія выдавалі камяні падчас руху. Таму, магчыма, назва паходзіць не ад ангельскага curl, а ад шатландскага curr — «грукатаць».

Трэці варыянт, што гульня абавязаная сваім імем старашатландскаму curlak, якое значыць «несціся хутка і рашуча».

Амаль ва ўсіх еўрапейскіх мовах гэты від спорт застаецца «кёрлінгам». Выключэннем з’яўляецца ісландская, літоўская і эстонская, у якіх любяць усе запазычанні замяняць самабытнымі адпаведнікамі. У літоўскай мове кёрлінг называецца akmenslydis, то бок «слізганне камянёў», а ў эстонскай – Jääkeegel, лядовы боўлінг.

А па-ісландску Krulla —той самы германскі корань.

Што да беларусаў у кёрлінгу, то летась лакальнага поспеху дасягнулі нашы дзяўчаты. На чэмпіянаце Еўропы ў Даніі яны выйгралі турнір у дывізіёне С (трэці па сіле). Тым самым атрымаўшы пуцёўку ў дывізіён B.

Калі Вы хочаце займацца кёрлінгам, то на «Мінск-Арэне» ёсць дзве адмысловыя дарожкі.

Прапануйце ў каментах, як можна называць «кёрлінг» па-беларуску? (Ды так, каб Вользе Карач спадабалася:).

Каментары61

Цяпер чытаюць

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»9

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй4

Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі69

У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца3

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу5

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»9

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць