Літаратура77

Віктар Марціновіч напісаў «баявік пра беларускую мову»

У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што сёлета мае выйсці новы раман Віктара Марціновіча пад назвай «Мова». Гэта будзе ўжо другі (пасля кнігі «Сцюдзёны вырай») яго твор, напісаны па-беларуску.

«Пакуль я магу расказаць вельмі няшмат, — кажа пісьменнік. — Раман называецца «Мова», ягонае дзеянне адбываецца ў будучыні, у Мінску, у той час, калі ніякай Беларусі ўжо няма. Гэта не смешны раман. Калі мая папярэдняя кніга «Сфагнум» была нечым накшталт рамана-анекдота, то «Мова» будзе цалкам сур’ёзнай».

Новую кнігу, як і папярэднюю Віктар Марціновіч плануе выдаць на дзвюх мовах, але калі ў выпадку «Сфагнума» арыгінал быў расейскамоўны, то цяпер перакладчык працуе над расейскай версіяй «Мовы».

«Я бачыў пераклад, ён атрымліваецца выдатна, хаця тут перакладаць надзвычай складанна, — расказвае Марціновіч. — Рэч у тым, што беларуская мова — гэта асноўны персанаж рамана, там хапае і іншых цікавых асобаў, аднак мова найважнейшая».

Выхад рамана папярэдне плануецца на верасень, вокладка з выявай карціны Язэпа Драздовіча, якая з’явілася ў інтэрнэце, гэта пакуль фантазія дызайнера сайта 34mag.net, аднак, па словах спадара Віктара, вельмі ўдалая.

«Цікава, што стваральнік гэтай вокладкі рамана не бачыў, аднак вельмі трапна ўхапіў аўтарскую задуму. — кажа Марціновіч. — Гэта кніга мікс жанравай і інтэлектуальнай прозы. Атрымаўся такі сабе баявік на тэму мовы. У беларускай літаратуры так склалася, што мы, пісьменнікі, імкнемся запоўніць вольныя прасторы літаратуры. Няма ў нас гарадскога рамана — пішам гарадскі раман. Няма смешнай крымінальнай кнігі — я сядаю і пішу яе. Аднак «Мова» гэта тое, чаго я не бачыў нідзе. Я вельмі шмат чытаю, і нідзе не сустракаў такога, каб канкрэтная мова была галоўным персанажам кнігі. Я вельмі спадзяюся пры дапамозе гэтага рамана прывабіць да беларускага свету нават тых, каму ён абыякавы, ці тых, хто пра яго ніколі не чуў».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага2

Беларус купіў пуцёўку ў Тайланд усяго за $1400. Як уражанні?4

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook17

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх7

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць