Свет99

Расійскі дэпутат: Украіна пайшла па заходнім шляху, мы будзем працаваць з новай уладай

У Дзярждуме РФ адзначылі, што бяздзейнасць Януковіча мела для Украіны катастрафічныя наступствы, і заявілі пра яго нерашучасць, а таксама гатоўнасць працаваць з новымі ўладамі Украіны. Пра гэта журналістам у Маскве сказаў кіраўнік Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД Леанід Слуцкі.

«Традыцыйная нерашучасць Януковіча выявілася, на вялікі жаль, і тут, і мела негатыўныя ў гістарычным маштабе наступствы… Я не хачу абмяркоўваць персанальна Віктара Януковіча, але яго бяздзейнасць мела для Украіны катастрафічныя наступствы і дазволіла заходнім цяжкавагавікам і апазіцыі выкруціць сітуацыю ў той алгарытм, які зафіксаваны ў пагадненні», — сказаў Слуцкі.

«Будзем зыходзіць з таго, што гэтае пагадненне не падзяляе нас з Украінай. У выпадку, калі Украіна звернецца да нас па дапамогу, Расія, я думаю, безумоўна, гэтую дапамогу акажа.

Якой бы ні была для нас новая ўлада, безумоўна, мы будзем з ёй мець зносіны ў інтарэсах народа. Вядома, мы будзем супрацоўнічаць», — падкрэсліў ён.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці варта самому Януковічу ісці на выбары, калі яны адбудуцца ў снежні, Слуцкі сказаў:

«Калі будзе вяртанне да Канстытуцыі 2004 года, калі будзе сфарміраваная кіраваная Захадам праз апазіцыю Вярхоўная Рада, якая прызначыць праз некаторы час наступнага за Януковічам прэзідэнта, то гэта здымае актуальнасць дадзенага пытання, сыдзе Януковіч зараз ці праз некаторы час.

Па сутнасці справы, сітуацыя ўжо пайшла па заходняй мадэлі развіцця, і ў гэтым выпадку неадкладная яго адстаўка або адсутнасць такой не з'яўляецца ключавой падзеяй для развіцця сітуацыі».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў вядро хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў вядро хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць5

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў вядро хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў вядро хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць