Абаронца Юліі Цімашэнкі Сяргей Уласенка перакананы, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпіша прыняты сёння парламентам закон, які дазволіць неадкладна вызваліць Цімашэнку.
«Пры гэтым звярніце ўвагу: артыкул не адменены, а зменены. Тыя дзеянні, за якія была незаконна асуджаная Юлія Уладзіміраўна, перасталі быць крымінальна каральным злачынствам, і, адпаведна, у найбліжэйшы час, пасля падпісання гэтага закона, яго абавязаны выпусціць», — падкрэсліў абаронца, перадае прэс-служба «Бацькаўшчыны».
« На сённяшні дзень у прэзідэнта няма законных падстаў не падпісваць гэты закон», - падкрэсліў Сяргей Уласенка.
Каментары