Свет4848

Майдан дае Януковічу час на адстаўку да 10.00 раніцы, інакш будзе штурм

Сотні тысяч людзей сустрэлі лідараў апазіцыі 15-хвілінным скандаваннем «Зэка гэть!».

Таксама яны скандавалі Клічку, Яцанюку і Цягнібоку «Ганьба».

Мітынгоўцы, якія не ўваходзяць ні ў якую арганізацыю, падняліся на сцэну Майдана, і далі Віктару Януковічу час да 10 раніцы заўтрашняга дня.

За гэты час пратэстоўцы патрабуюць, каб ён падаў у адстаўку.

Калі Януковіч гэтага не зробіць, Майдан абяцае пайсці на штурм з зброяй, аднак куды менавіта, людзі не ўдакладнілі.

Раней на Майдан пасля закрыцця сесіі Вярхоўнай Рады Украіны прыбылі лідэры апазіцыі — Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Ярсений Яцанюк, а таксама Пётр Парашэнка. Частка людзей Майдане сустрэла апазіцыянераў крыкамі «Ганьба!» І асвісталі іх, калі палітыкі выйшлі на сцэну.

Тым часам Коммерсант Украіна паведамляе, што ў Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аб імпічменце прэзідэнту Украіны.

Праект закона зарэгістраваны ў пятніцу, 21 лютага, пад №4171. Аўтар — народны дэпутат (пазафракцыйны) мультымільянер Мікалай Рудзькоўскі. Тэкст законапраекта або іншыя суправаджальныя дакументы на сайце парламента адсутнічаюць.

* * *

Лідар «Правага сектара»: «Мы не складзем зброю да адстаўкі Януковіча»

Каментары48

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць