Улада22

Ня стала прафэсара Лойкі

На 64-м годзе жыцьця адышоў ад нас прафэсар БДУ, доктар гістарычных навук Леанід Лойка.

21 кастрычніка на 64‑м годзе жыцця памёр доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта Леанід Лойка.

Як паведаміў БелаПАН яго паплечнік і сябар Аляксей Кароль, Л.Лойка — знакавая фігура як для беларускай сацыял‑дэмакратыі, так і для беларускай дыпламатыі.

«Леанід падчас узнікнення польскага рабочага руху «Салідарнасць» працаваў у Польшчы ў пасольстве СССР. Ён аўтар некалькіх кніг па гісторыі гэтага руху. І, як ён сам мне казаў, пасля заканчэння сваіх паўнамоцтваў дыпламаты пакідалі Польшчу з высока ўзнятай галавой. Бо дзякуючы ў тым ліку і іх намаганням у Савецкім Саюзе было прынята рашэнне не ўводзіць войскі ў Польшчу», — сказаў А.Кароль.

Пасля вяртання ў Беларусь Л.Лойка быў адным з ініцыятараў стварэння шматпартыйнай сістэмы.

«У свой час ён прапаноўваў рэформу Камуністычнай партыі Беларусі ў партыю сацыял‑дэмакратычнай накіраванасці. Разам з ім мы стваралі Партыю Народнай Згоды, і менавіта ён прыцягнуў да яе дзейнасці Генадзя Карпенку і Віктара Ганчара. Потым быў доўгі працэс аб’яднання сацыял‑дэмакратычных партый. У выніку Лойка заставаўся нязменным членам Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада). Ён да апошніх дзён працаваў у партыі», — зазначыў А.Кароль.

«Шмат у чым дзякуючы яго ініцыятыве прыйшоў у партыю і стаў яе старшынёй былы рэктар БДУ Аляксандр Казулін», — заявіў А.Кароль.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца 23 кастрычніка з 10 да 12 гадзін па адрасе вуліца Голубева, 14‑605. Пахаваны Л.Лойка будзе на гарадскіх могілках у Смалявічах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага9

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць