Здарэнні1212

Спайсы і «маркі» забіваюць: «З краіны-транзіцёра мы ператвараемся ў краіну-спажыўца»

Яшчэ два-тры гады таму мала хто ведаў гэтыя спайсы. Гэтыя сумесі для палення свабодна прадаваліся. А сёння маем — тры смерці за тыдзень.

І яшчэ дзясяткі знявечаных лёсаў, пра што родныя не гавораць публічна.

Cтатыстыка: два з трох злачынстваў з наркотыкамі звязаныя менавіта са спайсам. «З краіны-транзіцёра мы ператвараемся ў краіну-спажыўца», — пракаментаваў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

І вось новая трагедыя, зноў у Мінску. 24-гадовы хлопец памёр ад перадазіроўкі. Адпачывала кампанія. Адзін з прыяцеляў-праграмістаў прапанаваў купіць «марак» і расслабіцца. Замовілі праз інтэрнэт. А калі «закінуліся», завадатару стала кепска: у неадэкватным стане ён выскачыў на двор. Пакуль бегалі за ім і выклікалі «хуткую», у кватэры ад перадозу сканаў другі хлопец. Праграміста ж даставілі ў псіхбальніцу ў Навінкі.

Паводле афіцыйных звестак, ад новага псіхатропу памерлі шэсць чалавек.

Чаго не ведаюць людзі, якія паддаюцца на падманлівую рэкламу пра нібыта легальныя і бяспечныя наркотыкі?

Хутка прывыкаеш

Спайсы — гэта сінтэтычныя сумесі для палення. З выгляду — тая ж табака (трава), на якую нанесена псіхаактыўнае хімічнае рэчыва. Яно можа быць у дзясяткі разоў мацнейшым за каноплі альбо гераін. «Марка» — гэта кавалачак паперы, змочаны ў наркотыку. Калі спайсы кураць, то «маркі» кладуць пад язык.

Што іх яднае — рэчыва, якое ў іх можа выкарыстоўвацца. Апошнім часам распаўсюджваецца MDPV (МетыленДыоксіПіравалерон).

Самае бяскрыўднае, што адбываецца са спажыўцамі спайсаў і «марак», — «пакаўбасіла» і адпусціла. Але для кагосьці нават першы раз заканчваецца трагічна. І калі ўдаецца пазбегнуць смерці, то гэта не азначае, што вы будзеце нармальна жыць далей.

«Слова «спайсы» мы ведалі раней, але хворых не бачылі. За мінулы год у аддзяленні было прыкладна каля 35 пацыентаў з чыстымі спайсамі — без іншых залежнасцяў. З іх 5—7 чалавек — 16- і 17-гадовыя. Але два гады таму са спайсамі ў нас увогуле нікога не было! — расказвае загадчык наркалагічнага аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя Уладзімір Іваноў.

— Гэта страшны наркотык, бо хутка выклікае залежнасць — яна выпрацоўваецца прыкладна так, як і пры гераіне. За месяц эпізадычнага ўжывання можна атрымаць залежнасць на фізіялагічным узроўні. У мяне было некалькі пацыентаў сярод бізнэсоўцаў сярэдняй рукі, якія «пракурвалі» цэлыя фірмы, кідалі сем’і. Узнікаюць цяжкія псіхозы, якія дрэнна лечацца».

Залежнасць на ўсё жыццё

Спажыўцы спайсаў і «марак» памыляюцца, калі думаюць, што лёгка могуць адмовіцца ад наркотыкаў. Яны перацэньваюць сваю сілу волі. «Любая хімічная і нават нехімічная (гульнявая ці камп’ютарная) залежнасць з біялагічнага пункту гледжання з’яўляецца невылечным станам.

Мозг памятае задавальненне, якое атрымліваў ад ужывання рэчыва. Таму ў чалавека перыядычна ўзнікае больш-менш моцнае жаданне паўтарыць тыя адчуванні. І з гэтым нельга нічога зрабіць. Але калі чалавек хоча жыць па-іншаму, змяніць жыццё да лепшага, можа гэта зрабіць шляхам перавучвання і набыцця нейкіх новых форм паводзінаў, а таксама прытрымлівання так званай тэхнікі бяспекі», — адзначае Уладзімір Іваноў.

Але дапамагчы такім людзям можна, калі ў іх няма выяўленага парушэння псіхікі. Бо сумесі для палення прыводзяць да прыдуркаватасці: у людзей узнікае абыякавасць да жыцця, знікаюць сяброўскія сувязі, страчваюцца працоўныя навыкі. І для такіх людзей адзіны выхад — стварэнне спецыяльных прытулкаў, дзе яны маглі б пажыццёва знаходзіцца.

Як заўважыць?

Спажыўцы спайсаў — як правіла, моладзь. Пачасціліся выпадкі, калі на іх падсаджваюцца і дзеці. Ці могуць бацькі вызначыць па паводзінах, што іх любімыя і найлепшыя ўжываюць наркотыкі?

«Мяняюцца паводзіны. Дзеці пачынаюць адасабляцца, пазбягаюць бацькоў. Знікае інтарэс да вучобы і хобі. Ад дзяцей можа сыходзіць дзіўны пах. Пачынаюцца праблемы з памяццю, з уважлівасцю, з’яўляецца раздражнёнасць, парушэнне сну, зніжаецца апетыт. І ўзнікае патрэба ў грошах, вядома ж. «Полка» спайсу (на іх жаргоне — паўграма) каштуе 100-120 тысяч рублёў», — заўважае Уладзімір Іваноў. І калі гэта ўсё-ткі здарылася, трэба звяртацца да спецыялістаў.

Не даць забіцца

Як паказвае практыка, спайсы і «маркі» ўжываюць у кампаніях. Але калі аднаму з прыяцеляў ці прыяцелек «зрывае дах», іншыя губляюцца і не ведаюць, што рабіць. Ад эйфарыі, якая можа змяняцца паранояй, пад наркатой людзі робяць самыя неадэкватныя ўчынкі: брэшуць, поўзаюць, скачуць, крычаць, залазяць на дах…

І самае страшнае, што яны нявечаць, а то і забіваюць самі сябе. У такіх выпадках трэба проста трымаць, а то і звязваць іх.

«Літаральна ўчора я размаўляў з чалавекам, які быў на мяжы перадазіроўкі — ён думаў, што ўжо памірае. Як ён расказваў, у яго было такое адчуванне, што кудысьці правальваецца, мозг адключаецца, з’яўляецца думка, што ён памірае ў кайфе», — расказавае в.а. загадчыка наркалагічнага аддзялення Гарадскога клінічнага наркадыспансера Мінска Андрэй Абрамовіч. Перадазіроўка — крок да смерці. Калі своечасова не аказаць дапамогу, чалавек можа ўпасці ў кому. Знешне перадоз праяўляецца ў тузаніне рук, ног, на твары з’яўляюцца грымасы — «заўважна, што чалавеку кепска». І выхад толькі адзін — як хутчэй выклікаць медыкаў.

А тыя, каму пасля перадозу пашчасціла выйсці з комы, не ў стане самі адмовіцца ад наркотыкаў.

«Пасля комы праводзіцца дэтаксікацыя, і пасля з ім працуюць на пераадольванне наймацнейшай псіхалагічнай залежнасці. Зняць ломку і адмену — гэта адно, а далейшае лячэнне — гэта ўжо справа псіхолага і псіхатэрапеўта», — кажа Андрэй Абрамовіч.

Дзяржава сама не дасць рады

«Многія пацыенты маюць патрэбу ў пераходным перыядзе — ад стацыянара да нармальнага жыцця. Ім патрэбна групавая падтрымка.

З майго пункту гледжання, трэба ствараць бясплатныя групы самаўзаемадапамогі для спажыўцоў наркотыкаў. Гэта важная праца, якая не выконваецца і не падтрымліваецца дзяржавай. Фактычна адзінае грамадскае аб’яднанне, якое актыўна і шмат гадоў бясплатна дапамагае наркаманам, курыльшчыкам — «Абуджэнне», — знаходзіцца на мяжы знікнення.

Ва ўмовах, калі нас накрывае чарговы вал наркатызацыі, павінны быць падключаныя ўсе такія грамадскія аб’яднанні. Дзяржава сама не дасць рады, патрэбны ўдзел насельніцтва ў прафілактычных і рэабілітацыйных праграмах. А ў нас урад да сёння не прыняў нават палажэнне аб рэабілітацыйным цэнтры для наркалагічных хворых», — адзначыў Уладзімір Іваноў.

У Беларусі забароненыя любыя спайсы. МУС адкрыла тэлефон даверу, па якім можна паведаміць пра месцы, дзе гандлююць сумесямі для палення — (017) 218-72-22.

Апытанка

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсавода з Ружанскага замка адправілі за краты — падобна, за Гаюн4

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта18

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім13

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная5

Француза асудзілі да 30 гадоў за забойства жонкі. Ні цела не знайшлі, не было сведак, як і не было прамых доказаў4

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі8

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць6

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»16

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць