Улада1515

Гомельскія псыхіятры паставілі беларускамоўнаму юнаку дыягназ: «рэакцыя апазыцыі»

Ваенкамат накіраваў юнака ў псыхдыспансэр за тое, што ён патрабаваў сабе дакумэнтаў на беларускай мове.

Ваенкамат накіраваў юнака ў псыхдыспансэр за тое, што ён патрабаваў сабе дакумэнтаў на беларускай мове.

Зьміцер Жалезьнічэнка праходзіў мэдкамісію ў ваенкамаце. На прыёме ў ваенкамаўскага псыхіятра доктарка зацікавілася, чаму ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Пачуўшы адказ «Які з чатырох артыкулаў вас цікавіць?», псыхіятр не стала ўдакладняць далей. Пасьля размовы на тэму абароны Радзімы Зьмітру было выпісанае накіраваньне на дадатковае мэдычнае дасьледаваньне ў псыхіятрычную паліклініку.

«Яны доўга спрачаліся, які папярэдні дыягназ напісаць, і ў выніку напісалі «рэакцыя апазыцыі», — кажа Зьміцер.

Накіраваньне патлумачылі тым, што Зьміцер размаўляе на роднай мове, і ён прымусіў ваенкома перапісаць усе дакумэнты па‑беларуску.

«Шчыра кажучы, ісьці ў сучасную беларускую армію, каб абараняць ўладу, мне ня надта хочацца. Таму было б добра, калі б зь мяне зьнялі гэты абавязак, няхай і праз мэдкамісію», кажа Зьміцер.

Студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка быў адлічаны з 3‑га курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Скарыны за «сыстэматычныя парушэньні правілаў унутранага распарадку». Жалезьнічэнка — актывіст краязнаўчай арганізацыі «Талака» і «Моладзі БНФ», пры навучаньні меў сярэдні бал 9.

Яраслаў Сьцешык

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць