Здагадкі пра тое, што рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля адкладзеная да заканчэння чэмпіянату свету па хакеі, які пройде ў Мінску 9—25 мая ў Мінску, беспадстаўныя, заявіў журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны.
У той жа час, адзначыў ён, з улікам дэвальвацыі расійскага рубля і казахстанскага тэнге Нацбанк Беларусі можа «больш актыўна згладжваць» курс беларускага рубля. Гэта не дазволіць беларускім прадпрыемствам несці страты, звязаныя з выплатай крэдытаў, растлумачыў Надольны.
Ён сцвярджае, што ў Нацбанку на курс беларускага рубля «глядзяць у комплексе, але ўсё тут празрыста». Пры гэтым Надольны дадаў, што «любыя мерапрыемствы на валютным рынку могуць выклікаць дадатковы попыт на валюту». Нават плаўнае зніжэнне курсу можа выклікаць дадатковы попыт на валюту пры высокіх дэвальвацыйных чакання, сказаў ён.
«Сёння няма перадумоў, каб паскорана дэвальваваць рубель», — падкрэсліў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.
За студзень-люты курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 2,73%, у адносінах да еўра — на 2,45%. Пры захаванні сённяшніх тэмпаў дэвальвацыі беларускі рубель за год можа абясцэніцца прыкладна на 15%.
Каментары