«Правы сектар» абвясціў правядзенне ў суботу, 5 красавіка, у 12:00 на Майдане Незалежнасці суботніка. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце партыі.
У межах суботніку павінны сабрацца «Правы сектар» і іншыя грамадскія арганізацыі, якія бралі актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях апошніх месяцаў. Мэта іх акцыі — навядзенне парадку на галоўнай плошчы краіны і ўборка смецця.
«Абарончыя збудаванні, узведзеныя актывістамі Майдану, выканалі сваю функцыю. Усе, хто хацеў сфатаграфавацца на памяць аб рэвалюцыі на іх фоне, змаглі гэта зрабіць. Пара вяртацца да мірнага жыцця, рыхтавацца да Вялікадня. А напярэдадні гэтага свята, як вядома, трэба прыбіраць сваё жыллё, свой двор і свой горад», — заяўляюць у «Правым сектары».
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары