Свет22

Кабмін Украіны зарэгістраваў законапраект аб амністыі сепаратыстаў

У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны законапраект аб непераследаванні ўдзельнікаў сепаратысцкіх рухаў. Згодна з ім, калі за тры дні ГПУ не апублікуе паведамлення аб ажыццяўленні раззбраення і вызваленні будынкаў сепаратыстамі, то на чацвёрты дзень закон страціць сваю сілу.

Дакумент «Аб недапушчэнні пераследу і пакарання асоб з нагоды падзей, якія мелі месца падчас масавых акцый грамадзянскага супрацьстаяння, што пачаліся 22 лютага 2014 года», тэкст якога апублікаваны на афіцыйным сайце парламента, прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці асоб, «якія былі ўдзельнікамі масавых акцый грамадзянскага супрацьстаяння, што пачаліся 22 лют 2014».

Дзеянне гэтага закона распаўсюджваецца на ўдзельнікаў акцый пры ўмове, калі яны «не здзейснілі новых злачынстваў», «добраахвотна спынілі супрацьпраўныя дзеянні», «здалі дзяржаўным органам зброю, баявыя прыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прылады, захопленую ваенную тэхніку і вызвалілі ўсе незаконна занятыя або захопленыя будынкі, у тым ліку будынкі і памяшканні органаў дзяржаўнай улады, органаў мясцовага самакіравання, праваахоўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць населеных пунктаў, транспарту і сувязі, ваенныя часткі, вуліцы, плошчы і іншыя грамадскія месцы» на працягу трох дзён з дня ўступлення ў сілу гэтым законам».

Закон уступае ў сілу з дня, наступнага за днём апублікавання, аднак ўводзіцца ў дзеянне з дня наступнага за днём публікацыі на афіцыйным сайце ГПУ паведамлення в.а. генпракурора аб фактычным здзяйсненні ўдзельнікамі масавых акцый раззбраення і вызваленні будынкаў.

Калі ж за тры дні ГПУ ня апублікуе адпаведнае паведамленне, то на чацвёрты дзень закон страціць сваю сілу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць29

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу6

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць29

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць