Дзецям у Бярэзінскім раёне апякло твар, калі яны падпалілі невядомы парашок
Выпадак адбыўся вечарам 23 чэрвеня ў вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна.
Шасцікласнік, які прыехаў у вёску з Мінска да дзядулі, і мясцовы пяцікласнік гулялі на вуліцы. Яны знайшлі банку з невядомым парашком і падпалілі.
Адбылася ўспышка рэчыва, у выніку чаго абодва атрымалі тэрмічныя апёкі 1-2-3-й ступені (5%) твару і шыі.
Дзеці шпіталізаваныя ў раённую бальніцу, іх стан здавальняючы.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары