Грамадства2222

За «неадпаведнасць рэаліям»: у Магілёве пераназвалі Савецкую плошчу

Пра гэта ў прамове па-беларуску абвясціў старшыня гарвыканкама.

Без асаблівага вітаньня некалькі тысяч магілёўцаў, якія прыйшлі адзначыць афіцыйны Дзень незалежнасьці на Савецкую плошчу, успрынялі вестку пра яе перайменаваньне. Навіну агучыў на беларускай мове старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімер Цумараў.

«Галоўнае сьвята краіны адзначана ў Магілёве перайменаваньнем плошчы Савецкай у плошчу Славы, якая, — як, заявіў у сваёй прамове кіраўнік гарадзкой выканаўчай вэртыкалі, — у будучым набудзе новы воблік і новае адметнае гучаньне».

Пасьля працяглай паўзы і цішыні Уладзімер Цумараў працягнуў: «Тут знойдзе сваё адлюстраваньне ня толькі гісторыя дня мінулага, але і важнейшыя працоўныя вехі дня сёньняшняга». Пасьля гэтых словаў паўза ў прамове чыноўніка была карацейшай, але з той жа цішынёю грамады.

Казаў у сваёй прамове кіраўнік гарадзкой вэртыкалі пра посьпехі ў эканоміцы, новыя адкрытыя аб’екты ды мір і спакой у Беларусі. Падзякаваў вэтэранам за іхную перамогу і падарыў магілёўскім пажарнікам ключы ад пажарнай машыны «Ford».

Пра тое, што найстарэйшы пляц гораду пераназавуць Уладзімер Цумараў заявіў яшчэ месяц таму. Пазьней ініцыятыву гарвыканкаму падтрымалі большасьцю галасоў дэпутаты гарсавету. Як заяўлялася ня супраць былі «працоўныя калектывы, грамадзкія арганізацыі і простыя жыхары гораду».

Напярэдадні сэсія гарсавету, на якой дэпутаты зацьвярджалі рашэньне пра перайменаваньне плошчы, да іх зьвярнуліся прадстаўнікі грамадзкасьці, аб’яднаныя ў суполку «Грамадзкі магістрат». Прасілі не сьпяшацца зь перайменаваньнем, а правесьці мясцовы рэфэрэндум, на якім вызначыць, ці падтрымліваюць ініцыятыву жыхары гораду. «Грамадзкі магістрат» прапанаваў свой варыянт назвы плошчы — Ратушная. Пра зварот на сэсіі казалі, але, яго не падтрымалі.

Ідэя перайменаваць Савецкую плошчу ў плошчу Славы ўпершыню была агучаная ў 2005 годзе. У 2007-м пераназваньне не падтрымалі. Нечакана сёлета яе актуалізаваў Уладзімер Цумараў. Чыноўнік патлумачыў, што новая назва плошчы, як ён выказаўся, «просіцца»: «Перайменаваць Савецкую плошчу ў плошчу Славы, якой яна павінна быць. Такая назва плошчы просіцца, — казаў Цумараў. Тлумачэньні іншых чыноўнікаў зводзілася да таго, што савецкая назва плошчы не адпавядае сёньняшнім рэаліям.

Прыхільнікі ідэі перайменаваньня Савецкай плошчы ў Ратушную даводзілі, што дамінантай на пляцы зьяўляецца Ратуша, а не манумэнт барацьбітам «За Савецкую ўладу». На іхную думку, назва Ратушная нэўтральная і не адыёзная.

У розныя часы і эпохі плошча насіла розныя назвы. За часамі магдэбурскай вольнасьці яна была Гандлёвай. Калі прыйшлі расейцы, стала Губэрнатарскай, пазьней Думскай. За бальшавікамі — Плошчай Свабоды. Пасьля Другой усясьветнай вайны стала Савецкай.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць