Грамадства1111

Шарамет адмовіўся ад тэледэбатаў са Старыкевічам

Спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» перад сваім стартам, які прызначаны на 10 сьнежня, меўся запісаць некалькі дыскусійных ток‑шоў на розныя тэмы.

Спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» перад сваім стартам, які прызначаны на 10 сьнежня, меўся запісаць некалькі дыскусійных ток‑шоў на розныя тэмы.

У перадачах возьмуць удзел вядомыя ў Беларусі палітыкі, журналісты, дзеячы культуры. Аўтар праграмы журналіст Эдуард Мельнікаў выступіз зь ініцыятывай, каб у адной зь перадач прынялі ўдзел рэдактар інтэрнэт‑парталу «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч і адзін з заснавальнікаў сайту «Белорусcкий партизан» Павал Шарамет.

Дыскусія між журналістамі павінна была праходзіць на аснове артыкулу Аляксандра Старыкевіча «БелоРусcкий партизан», дзе аўтар падверг крытыцы дзейнасьць аднайменнага сайту, а таксама Партыі камуністаў беларускай. Як кажа Эдуард Мельнікаў, рэдактар «Салідарнасьці» адразу пагадзіўся ўзяць удзел у перадачы, а вось Шарамет, не патлумачыўшы прычыны, адмовіўся.

Мы патэлефанавалі ў Маскву Паўлу Шарамету, каб высьветліць падрабязнасьці.

«Так, гэта праўда, што я адмовіўся ад удзелу ў ток‑шоў. Проста я не займаюся глупствамі. Лічу, што ў беларускім грамадзтве і бяз гэтага хапае больш сур’ёзных праблем, якія трэба вырашаць тэрмінова. Асабліва незразумела мне дзеля чаго патрэбная дыскусія зь яшчэ адным незалежным журналістам, зь якім мы знаходзімся па адзін бок барыкад? Уласна кажучы, у чым справа? Я ні ў адным сваім артыкуле не згадаў Аляксандра Старыкевіча, нідзе не аспрэчваў ягоных думак. Тады пра што нам спрачацца перад тэлегледачамі? Я не зьбіраюся займацца гэтай клаўнадай, якая на карысьць толькі ворагам Беларусі — прадстаўнікам улады. Зь людзьмі кшталту Зімоўскага, я, магчыма, і падыскутаваў бы, але ж не са Старыкевічам», — сказаў Павал Шарамет.

У сваю чаргу Аляксандар Старыкевіч мае на гэтую сытуацыю іншае меркаваньне.

«Я думаю, што Шарамет проста ня хоча раздуваць да абсурду свае хісткія пазыцыі, бо давесьці сваю праўду ў эфіры яму будзе вельмі цяжка. Думаю, што на гэтым наша дыскусія ня скончыцца. Найхутчэй, што Шарамет будзе весьці яе ў форме маналёгу, зьмяшчаючы артыкулы на «Партизане». Перакананы, што ў адкрытых тэледэбатах ад пазыцыі Шарамета мала б што засталося. Бо Павал спрацаваў у гэтым выпадку вельмі непрафэсійна. Добры журналіст можа заўсёды зрабіць з чорнага шэрае, але, прабачце, ня белае. Натуральна, што Паўлу ня вельмі хочацца прызнаваць свой відавочны пракол, таму ад яго і прыйшла адмова» — кажа А.Старыкевіч.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам9

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын будуе велізарны вайсковы завод для Пуціна

Белстат: У Мінску сярэдні заробак чыстымі склаў 1000 даляраў7

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку2

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку5

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію39

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам9

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць