Аўто22

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку

Мінскія ўлады паднялі тарыфы на эвакуацыю транспартных сродкаў на штрафстаянку. Выраслі таксама расцэнкі на захоўванне адбуксіраванага аўтамабіля на ахоўваемай стаянцы. Колькі цяпер давядзецца плаціць парушальнікам правіл паркоўкі дадаткова да штрафаў ДАІ, вывучыў Telegraf.news.

Фота: ДАІ

Рашэнне сталічных уладаў ад 12 чэрвеня 2025 года было афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 24 чэрвеня, а значыць, ужо з 25 чэрвеня ў горадзе будуць дзейнічаць новыя расцэнкі на эвакуацыю аўто.

Як і раней, цана транспартавання эвакуіраванага аўто на штрафстаянку будзе залежаць ад тыпу пагрузкі:

  • пры поўнай пагрузцы на эвакуатар — 105 рублёў (раней было 80 рублёў),
  • пры частковай пагрузцы — 65 рублёў (гэтая сума засталася нязменнай, столькі ж плацілі і дагэтуль).

З’явіўся і новы пункт — прымусовае адбуксіраванне (эвакуацыя) без дастаўкі транспартнага сродку на ахоўваемую стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар. Раней такая паслуга эвакуатараў у дакуменце прапісаная не была. Цяпер за такую маніпуляцыю давядзецца заплаціць 75 рублёў.

Акрамя таго, гарадскія ўлады змянілі прынцыпы разліку кошту захоўвання транспартнага сродку на штрафстаянцы. Калі раней тарыфы былі дыферэнцыраваныя (найдаражэйшымі былі першыя трое сутак — 8 рублёў у суткі, а далей кошт зніжаўся да 4,50 рубля (на 4—9-я суткі) і 3,50 рубля за кожныя наступныя суткі звыш 10 сутак захоўвання), то цяпер у дакуменце прапісаны адзін (і даражэйшы) тарыф — 9 рублёў у суткі.

Эвакуацыя аўто ў Беларусі прымяняецца як «мера аператыўнага рэагавання» на факт парушэння Правілаў дарожнага руху (ПДР), а менавіта — на няправільную паркоўку. Акрамя таго, што ўладальніку няправільна запаркаванага аўто давядзецца заплаціць за эвакуацыю і захоўванне на штрафстаянцы, неабходна будзе таксама аплаціць штраф ДАІ.

Згодна з артыкулам 18.18 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за спыненне ў неналежным месцы або паркоўку з парушэннем правіл беларусам могуць пагражаць наступныя штрафы:

  • за спыненне або стаянку з парушэннем ПДР — штраф у памеры 1 базавай велічыні (42 рублі на сёння),
  • для грузавікоў, аўтобусаў, трактароў, самаходных машын, прычэпаў штраф павялічваецца да 5 базавых велічынь (210 рублёў) (а за паўторнае парушэнне на працягу года — да 10 базавых велічынь (420 рублёў),
  • за неправамерную стаянку на месцах, выдзеленых для інвалідаў, — штраф у 2 базавыя велічыні (84 рублі).

Каментары2

  • методыкі
    24.06.2025
    Успомніце колькі там дабавілі ў плане на год сабраць штрафаў. Падлічылі - не хапае, прышлося ад карэктаваць тарыфы.
  • Максим Дизайнер
    24.06.2025
    Какие прекрасные новости, особенно для прицепчиков, которые годами стоят колом с наколхоженной рекламой на бесплатных парковках. Я бы еще увеличил количество эвакуаторов в раз 30.

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»14

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць