Каханне і сэкс2020

Блогерка Баба Нюра развялася з мужам-дальнабойшчыкам і сышлася з гітарыстам «Драздоў»

Ганна Клінцэвіч, больш вядомая як Баба Нюра, актыўна гастралюе з гуртом «Дразды». Таму не дзіўна, што менавіта ў калектыве сустрэла новае каханне. Але падпісчыкі яе не зразумелі.

Ганна Клінцэвіч (Баба Нюра) з гітарыстам «Драздоў» Раманам Гарбацкім

Блогерцы Ганне Клінцэвіч папулярнасць у сацыяльных сетках прынёс вобраз Бабы Нюры.

Дзяўчына нарадзілася ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці і жыла там да 12 гадоў. З дзяцінства любіла парадзіраваць вясковых бабуль.

Менавіта гэта і стала яе фішкай: хоць у звычайным жыцці Ганна размаўляе на рускай мове, але кажа, што хоча зберагчы нашу культуру і паказаць яе сучаснай моладзі. І дапамагае ёй у гэтым вобраз вясковай бабулі.

Блогерка Ганна Клінцэвіч у вобразе Бабы Нюры

Дзяўчына не мае прафесійнай акцёрскай адукацыі, яна скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву ў Гродне. Пасля атрымання траўмы перайшла ў лёгкую атлетыку на кіданне молата. Скончыла БДУФК і стала трэнерам па лёгкай атлетыцы.

Ганна распавядала, што калі пачала здымаць відэа для тыктока, то асабліва не разлічвала на поспех. У той час маладая жанчына знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку — колькасць яе падпісчыкаў імкліва пачала расці, калі дачцэ Ганны было каля года.

На хвалі папулярнасці дзяўчына вырашыла пачаць раскручваць свой інстаграм. Кажа, што маленькая дачка Ева яе вельмі матывавала — хацелася, каб тая магла ганарыцца маці.

Блогерка Ганна Клінцэвіч разам з дачкой Евай і былым мужам Ігарам

У інтэрв'ю дзяўчына не аднойчы распавядала: спачатку муж Ігар быў упэўнены ў тым, што ў яе нічога не атрымаецца — лічыў, што жонка займаецца нейкім глупствам. Але ў выніку пачаў дапамагаць ёй са здымкамі.

Летась Ганна ўдзельнічала ў праўладным рэаліці «Фабрыка блогераў» і перамагла там. Цяпер яна мае больш за 100 тысяч падпісчыкаў у тыктоку і 92 тысячы ў інстаграме.

Тыдзень таму Ганна ў падкасце распавяла, што развялася.

— Я ніколі не каментавала асабістае жыццё, але, здаецца, надышоў час пракаментаваць. Доўга мы да гэтага ішлі. Шмат хто можа сказаць, што вінавата ва ўсім маё блогерства — і таму мы развяліся. Але не. Думкі пра развод у нас былі больш за год. Мы спрабавалі мірыцца-разбірацца, але нічога не атрымалася. Проста скажу, што не блогерства разбурыла нашу сям’ю. Праблема была і ўва мне, і ў Ігары. Вінаватыя мы абое ў тым, што адбылося.

Цяпер жа Ганна вырашыла паказаць падпісчыкам свайго новага хлопца. Яна прызнаецца ў каханні гітарысту гурта «Дразды» Раману Гарбацкаму. Кажа, што шчаслівая як ніколі.

Апошнім часам Баба Нюра актыўна гастралюе разам з «Драздамі» — яны ездзілі і ў Маскву на шоу Малахава. Лідар гурта Віталь Карпанаў распавядаў, што плануе заняцца прадзюсіраваннем Ганны Клінцэвіч як сольнай спявачкі.

Два ролікі-прызнанні Ганны ўжо набралі ў інстаграме каля 400 тысяч праглядаў. У падпісчыкаў навіна пра новыя адносіны блогеркі выклікала хвалю негатыву. Шмат хто палічыў, што сям’я не вытрымала выпрабавання славай і грашыма. Шкадавалі і былога мужа, які быў звычайным дальнабойшчыкам, далёкім ад свету блогерства. Але і віншаванняў таксама хапае.

Каментары20

  • даведка
    24.06.2025
    Не стоило отпускать жену одну с дроздами к Малахову, а то получился треугольник.
  • Ждю
    24.06.2025
    Щас как налетят в комменты ущемленные мужчинки))
  • даведка
    24.06.2025
    Это отношения по расчёту... Виталик Карпанов уже объявил о роспуске группы, вот и будет гитарист без работы гадаваць дочку от первого отвалившего молочного мужа.

Цяпер чытаюць

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку5

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію37

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам

«Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць