Музыка3939

Вольга Цярэшчанка захапляльна праспявала «Алелуя» Коэна па-беларуску ВІДЭА

Вядомы беларускі бард, парафіянка гомельскага касцёла Вальжына Цярэшчанка зрабіла уласны пераклад знакамітай песні «Алелуя» канадскага музыкі Леанарда Коэна на беларускую мову.

Ідэя перакласці хіт і ўключыць яго ў свой рэпертуар з'явілася ў гамяльчанкі пасля таго, як беларускі святар падчас шлюбу маладой пары праспяваў «Алелуя» на рускай мове і стаў папулярным у Youtube.

Існуе яшчэ пераклад, выкананы канадскімі беларусамі, але ён перароблены пад навагоднюю віншаванку. Класічны, бліскучы ў перадачы лірычнага зместу пераклад песні зрабіў Андрэй Хадановіч, яго выконвалі ліцэісты Беларускага ліцэя. Але Вольга Цярэшчанка, відаць, палічыла яго не адпаведным касцёлу.

Дарэчы, за ўвесь час існавання «Hallelujah» на яе запісалі каля 200 кавераў на розных мовах. Шматлікія інтэрпрэтацыі ўключаюць самыя розныя варыянты тэксту, выбраныя з 80 варыянтаў Коэна.

Прыводзім варыянт Вольгі Цярэшчанкі:

Алелуя

О Божа, памажы нам жыць
І ў цяжкасцях Цябе хваліць.
Мы просім, дай нам нам дар Тваёй любові.
І калі будзе цяжка нам,
То вера дапаможа там,
Дай усім нам Сваёй моцы, алелуя.

Прыпеў: Алелуя/ 4 разы.

Твая любоў нас ацаліць,
Адорыць моцнай прагай жыць.
Ш
часлівыя мы, што з Табой навекі.
І часам мы грашым не раз —
Не вартыя Цябе ў той час,
Ды ўсё ж мы Твае дзеці, алелуя.

Прыпеў.

Ісусе, у вачах Тваіх
Мы бачым супакой для ўсіх
І тонем у любові той ад шчасця.
Мы ўдзячныя, што даў нам жыць
І ўсім жыццём Цябе хваліць,
Спяваючы навекі алелуя.

Прыпеў.

А вось «Алелуя» ў перакладзе і выкананні Андрэя Хадановіча:

Каментары39

Цяпер чытаюць

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза8

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда10

Крамы і пастаўшчыкоў будуць штрафаваць за адсутнасць гародніны1

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж54

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»228

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза8

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць