Эканоміка33

Беларусы будуць менш траціць на харчаванне ў выпадку росту тарыфаў на ацяпленне

Абмеркаванні ў межах фокус-груп паказалі, што ў выпадку значнага росту тарыфаў на цеплазабеспячэнне беларусы стануць менш траціць сродкаў на харчаванне, гаворыцца ў даследаванні Сусветнага банка.

Даследаванне было прысвечана рэфармаванню тарыфнай палітыкі. 

«У межах абмеркаванняў у фокусных групах 90% удзельнікаў з ліку хатніх гаспадарак з нізкімі даходамі, якія не атрымліваюць сацыяльныя дапамогі, 67% з ліку хатніх гаспадарак з нізкімі даходамі, якія атрымліваюць сацыяльныя дапамогі, і 53% з ліку хатніх гаспадарак з сярэднім узроўнем даходаў адзначылі, што яны скароцяць расходы на харчаванне для таго, каб аплачваць больш высокія тарыфы», — гаворыцца ў даследаванні СБ. 

Эксперты Сусветнага банка адзначаюць, што наступствы павышэння тарыфаў на ацяпленне будуць найболей востра адчувацца ў зімовы перыяд. «Ацяпляльны сезон у Беларусі звычайна пачынаецца ў кастрычніку і завяршаецца ў красавіку. Адпаведна, расходы хатніх гаспадарак на аплату паслуг цеплазабеспячэння ўзрастаюць у першы і апошні кварталы года», — канстатуюць аўтары даследавання. 

Паводле ацэнак экспертаў, пры цяперашнім узроўні тарыфаў расходы на паслугі цеплазабеспячэння дасягаюць у ацяпляльны перыяд 4,5% ад штомесячнага даходу беларускіх сем'яў. 

«Паводле сцэнарыя адзінай цаны пры поўным пакрыцці расходаў за кошт тарыфаў гарадскія хатнія гаспадаркі, якія адносяцца да 40% насельніцтва з нізкімі даходамі, будуць расходаваць прыкладна 23% сваіх даходаў на паслугі цэнтралізаванага цеплазабеспячэння ў першым квартале; паводле сцэнарыя дыферэнцыраванай цаны сельскія хатнія гаспадаркі, што адносяцца да 40% насельніцтва з нізкімі даходамі, будуць расходаваць 21%», — прагназуюць эксперты Сусветнага банка. 

Паводле разлікаў эканамістаў Сусветнага банка, пры дзейным узроўні цэн на ацяпленне тарыфы на цеплазабеспячэнне, устаноўленыя для насельніцтва, пакрываюць не больш за 25% фактычных расходаў. У той жа час эксперты звяртаюць увагу, што ўрад раней у праграмных дакументах запланаваў рост тарыфаў да поўнага пакрыцця фактычных расходаў. 

«Урад плануе павялічыць тарыфы на цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне да ўзроўню пакрыцця расходаў і ажыццявіць паэтапную адмену субсідый, замяніўшы іх праграмамі сацыяльнай дапамогі», — гаворыцца ў даследаванні Сусветнага банка. 

Тым часам беларускія эканамісты лічаць, што спачатку (да павышэння тарыфаў) неабходна павысіць эфектыўнасць працы галіны (жыллёва-камунальнай гаспадаркі) і толькі потым разглядаць пытанне аб павышэнні тарыфаў для насельніцтва. 

«У першую чаргу неабходна вызначыць эфектыўнасць выкарыстання сродкаў, якія насельніцтва накіроўвае на аплату жыллёва-камунальных паслуг, а толькі потым павышаць тарыфы на гэтыя паслугі», — мяркуе эканаміст Даследчага цэнтра ІПМ Глеб Шымановіч. 

Як паведамлялася раней, у лютым 2014 года па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі створана міжведамасная група, якая займаецца праблемнымі пытаннямі ў сферы ЖКГ. Рабочай групе (яе ўзначальвае старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон) даручана вызначыць рэальны кошт жыллёва-камунальных паслуг. 

Каментары3

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй16

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У прапагандысцкі сюжэт пра гісторыю конкурса «Міс Беларусь» трапіў твар былой палітзняволенай3

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве6

У Мінску сёння святкуюць Дзень горада ФОТЫ25

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба2

У Польшчы зноў падымалі авіяцыю для барацьбы з дронамі і закрывалі Люблінскі аэрапорт9

У паветранай прасторы Румыніі перахапілі расійскі дрон

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме32

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй16

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць