Эканоміка33

Эксперт: У Расіі ідзе замена задарагой беларускай малочнай прадукцыі на новазеландскую, бельгійскую, французскую, літоўскую, латвійскую

«Мы ўнеслі ў Мінсельгасхарч і ва ўрад прапанову аб адмене дзеяння рэкамендаваных цэн у дачыненні да біржавых таргоў.

Мы лічым, што вытворца сам павінен адсочваць рынак і прызначаць цану на свой тавар», — заявіў на прэс-канферэнцыі 31 ліпеня ў Мінску начальнік аддзела метадалогіі і перспектыўнага развіцця ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» Сяргей Майсейчык

«Ёсць элемент, які перашкаджае біржавому гандлю малочнай прадукцыяй. Застаўся з дабіржавых часоў такі рудымент, як вызначэнне Мінсельгасхарчам рэкамендаваных цэн, і зразумела, усё на гэта арыентуюцца. Гэтыя цэны адстаюць ад рэальных рыначных цэн», — сказаў Майсейчык. 

Паводле яго меркавання, праблем з арганізацыяй біржавага гандлю сельгаспрадукцыяй няма.

«Ёсць праблема з жаданнем вытворцаў гандляваць у адкрытую.

Раней на біржы мільёнамі долараў вылічалася выручка нашых вытворцаў, таргі праводзіліся амаль штодня. Біржа шмат зрабіла для фарміравання пула пакупнікоў, найперш у Расіі. Але цяпер нашых перапрацоўшчыкаў малака не зусім задавальняюць нашы празрыстыя схемы, хоць эканамічны эфект ад біржавых таргоў відавочны», — адзначыў Майсейчык. 

На сусветным рынку цана на сухое абястлушчанае малако значна ніжэйшая, чым у Расіі.

Пра гэта распавёў намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення — начальнік аддзела маркетынгу і аналітыкі БУТБ Віталь Анціпаў. «У гэтым плане разбалаваныя блізкасцю Расіі экспарцёры закінулі далёкія рынкі і сканцэнтраваліся на пастаўках у РФ. У 2008 годзе Мінсельгасхарч пачаў рэгуляваць цэны.

Пры падзенні цэн на сусветным рынку Беларусь чакала больш высокія цэны і стварыла запасы. Потым была прынята прапанова аб рэалізацыі па заніжаных цэнах. Гэта, магчыма, і выклікала так званыя малочныя войны.

Зараз у Расіі ідзе замена беларускай прадукцыі на новазеландскую, бельгійскую, французскую, літоўскую, латвійскую. І гэта прадукцыя таннейшая за беларускую», — адзначыў прадстаўнік БУТБ. 

«Мы выйшлі з прапановай у Саўмін, што настаў час спыняць анархію на рынку і прывесці ўсё да цывілізаванага рынку, пры якім прадукцыя, якая датуецца дзяржавай, павінна прадавацца поўнасцю празрыста», — сказаў Анціпаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць20

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць20

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць