Свет

Кіеў адкінуў абвінавачванні ў авіяўдары па Данецку

Украінская авіяцыя не атакавала населеныя пункты на ўсходзе краіны.

Пра гэта ў сераду, 6 жніўня, заявіў прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, перадае інтэрнэт-выданне «Остров».

«Горад Данецк, як і горад Луганск, як і іншыя населеныя пункты авіяцыяй украінскіх вайскоўцаў не бамбардзіруюцца. Калі гаворка ідзе пра гул ад самалёта, то гэта сапраўды быў самалёт, але самалёт сувязі.

Гэты самалёт забяспечвае сувязь штаба АТА з аддаленымі падраздзяленнямі, якія нясуць службу і трымаюць абарону на рубяжах», — сказаў ён.

Лысенка растлумачыў, што самалёт-рэтранслятар «увесь час мяняе свой маршрут пералёту, каб яго не збілі, таму людзі маглі чуць яго гул у паветры».

Раней сайт гарадскога савета Данецка паведаміў, што мінулай ноччу па горадзе быў нанесены авіяўдар.

Снарады ўпалі на вуліцы Снежнай, у выніку ўтварылася варонка дыяметрам чатыры метры і глыбінёй 1,5 метра. Яшчэ адна бомба не ўзарвалася, на месца здарэння выехалі сапёры. У выніку авіяўдару ніхто не пацярпеў, аднак у выніку артабстрэлаў загінулі трое мірных жыхароў.

Расійскія дзяржаўныя СМІ абвінавацілі ў авіяўдары ўкраінскую армію. Па словах відавочцаў, на якія спасылаецца РІА «Новости», за гадзіну да абстрэлу над Будзёнаўскім раёнам, дзе быў нанесены ўдар, кружыў самалёт-разведчык. У атакаваных раёнах знаходзяцца базы апалчэнцаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць