Здарэнні2222

Голы зваршчык ў адным кілце з крыкам «Свабоду Шатландыі!» бегаў па гомельскім Сельмашы

Супрацоўнікі міліцыі ў Гомелі затрымалі апранутага ў шатландскі кілт 27-гадовага зваршчыка аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў, калі ён мячом спрабаваў пасекчы дзверы пажарнага выхаду з дзіцячага садка.

Паводле sb.by, зваршчык бегаў па раёне Сельмаш, узброіўшыся мячом, лукам і маргенштэрнам (сярэднявечнай зброі, якая ўяўляе сабой прымацаваны да ланцуга металічны шар з тоўстымі іголкамі).

Ён нападаў на аўтамашыны і палохаў дзяцей пытаннем: «Дзе замак англійскага барона?»

Са слоў старэйшага памочніка пракурора Гомеля Кірыла Вышнякова, гамяльчанін на працягу трох дзён ўжываў алкаголь, а потым з'еў нейкую «цукерку». Пад уздзеяннем рэчываў, якія ўтрымліваліся ў «цукерцы», ён палічыў сябе героем шатландскага эпасу.

На машыны ён нападаў, паколькі яны здаваліся яму чырвоным і зялёным драконамі. Дзіцячы сад ён прыняў за крэпасць англійскага лорда, якую ён павінен быў узяць, і вырашыў зайсці з тайнага ходу, каб заспець знянацку непрыяцеля. Менавіта таму аб'ектам атакі і стаў пажарны выхад.

Мужчына затрыманы, адкрыта крымінальная вытворчасць па артыкуле «Хуліганства».

Спецыяльная хімічнае даследаванне павінна вызначыць склад той самай «цукеркі», якая гэтак радыкальна змяніла светаўспрыманне зваршчыка. Акрамя таго, падазраванаму давядзецца прайсці дбайнае абследаванне ў псіхіятраў.

У апошні час у Гомелі пачасціліся выпадкі вельмі неадэкватных паводзін людзей, якія знаходзяцца пад уздзеяннем наркотыкаў.

Рэзананс атрымала надзвычайнае здарэнне, калі трое маладых людзей ўжылі спайс, пасля чаго двое з іх выдалілі трэцяга вачэй і парэзалі твар.

А ранкам 9 жніўня у адным з двароў па праспекце Перамогі на казырку пад'езда ляжаў голы мужчына. Гомельскія карыстальнікі інтэрнэту мяркуюць, што ён таксама мог быць «пад спайсам».

Каментары22

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць