Грамадства1515

Новы старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой — карыстальнік сацыяльных сетак

Сёння Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. У асноўным яны тычыліся кіраўнікоў вертыкалі ўлады ў раённых і абласных цэнтрах.

Двух новых намеснікаў старшыні аблвыканкаму атрымалі ў Гомелі. Справа ў тым, што іх папярэднікі трапіліся на хабары, а цяпер чакаюць суда ў ізалятары. Новымі намеснікамі сталі старшыня Адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Алег Пачынок і намеснік міністра спорту і турызму Уладзімір Прывалаў (ён раней працаваў у Гомельскім гарвыканкаме начальнікам аддзела па справах моладзі).

Звяртае ўвагу, што два нядаўна прызначаныя старшыні абласных КДБ Сяргей Церабаў і Аляксандр Церахаў прызначаныя членамі Гомельскага і Гродзенскага аблвыканкамаў адпаведна. Цікава, што на сайце БЕЛТА не з’явіліся іх фатаграфіі.

Нарэшце атрымаў кіраўніка горада Гродна. Справа ў тым, што ў пачатку года папярэднягя старшыню гарвыканкама Андрэя Худыка забралі ў Мінск намеснікам у Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

Новым «мэрам» Гродна стаў Мечыслаў Браніслававіч Гой, які да гэтага амаль дзесяць гадоў кіраваў Смаргонскім райвыканкамам.

Мечыславу Гою 51 год. Ён родам з вёскі Шловенцы Воранаўскага раёна (знаходзіцца на мяжы з Літвой). Для беларускага чыноўніка ён надзвычай добра прадстаўлены ў сацыяльных сетках. Напрыклад, мае сваю старонку Укантакце. Праўда, у яго там толькі 12 сяброў і 4 падпісчыкі, але старонка не закінутая. Час ад часу прадстаўнік вертыкалі яе наведвае. Вось скрын-шот ягонай старонкі.

Ён скончыў БДАТУ, аграмеханічны факультэт (1989), а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2004). У анкеце Укантакце пазначана канфесія «каталіцызм». Падпісаны сп.Гой усяго на дзве суполкі Сморгонь.org і Новости Витебска и области TUT.

Таксама ён мае старонку ў сацыяльнай сетцы пошты mail.ru «Мой мір». Жанаты, мае трох сыноў.

Смаргонскі раён — адзін з перадавых у Гродзенскай вобласці. На яго тэрыторыі знаходзяцца моцныя СПК «Солы» і «Жодзішкі». А таксама 18 прамысловых прадпрыемстваў. У 2009 у Смаргоні праходзіў Дзень беларускай пісьменнасці.

Гой напісаў уступнае слова да кнігі «Смаргоншчына літаратурная», дзе ў тым ліку добра адгукнуўся пра такіх ураджэнцаў краю як паэт Францішак Багушэвіч, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, мовазнаўца Янка Станкевіч, ксёндз Адам Станкевіч.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік1

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі6

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік1

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць