Здарэнні

Набыў моц прысуд у дачыненні да маладзечанскага «мінёра»

Набыў законную моц абвінаваўчы прыгавор суда Маладзечанскага раёна ў дачыненні да Дзмітрыя Новіка, які з 2 па 4 верасня 2013 года па пошце разаслаў у 11 школ раённага цэнтра лісты з патрабаваннем перавесці 10 тысяч долараў на электронны рахунак.

У іншым выпадку злачынца абяцаў узарваць бомбы ў школах, дзе знаходзіліся дзеці, паведаміў старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Ларыса Пархімовіч.

Яна нагадала, што, жадаючы скрыць дадзеныя, якія дазваляюць яго ідэнтыфікаваць, жыхар Маладзечанскага раёна несанкцыянавана выкарыстаў бесправадны пункт доступу да інтэрнэту (WI-FI) і ад імя былога мужа сваёй дзяўчыны зарэгістраваў электронную скрыню і электронны кашалёк. У лістах з паведамленнем аб небяспецы ўказаў нумар электроннага кашалька.

На паведамленне аб небяспецы выбухаў адрэагавалі міліцыя, ратавальнікі, спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам, піратэхнічная група. Са школ эвакуявалі вучняў і настаўнікаў. Выбуховыя прылады знойдзеныя не былі.

Новік прызнаны вінаватым у заведама непраўдзівым паведамленні аб падрыхтоўцы выбуху, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры і іншыя цяжкія наступствы (ч. 2 арт. 340 КК), і ў несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, учыненым з іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 арт. 349 КК). Ён прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага абласнога суда на падставе закона аб амністыі Новік часткова вызвалены ад пакарання тэрмінам на адзін год.

За панесеныя страты ў сувязі з правядзеннем работ па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, правядзенні мерапрыемствў па выяўленні і прадухіленні такіх актаў, эвакуацыі людзей на карысць дзяржаўных устаноў з абвінавачанага спагнана больш за 30 мільёнаў рублёў, а таксама дзяржпошліна ў даход дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі14

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць