Каханне і сэкс1111

Жыццё — гэта кайф

«Тэлебачанне абудзіла ў нас веру ў тое, што ўсе мы станем мільянерамі, зоркамі кіно і рок-н-рола. Усё хлусня. І мы пачалі гэта ўсведамляць. І гэта даводзіць усіх да шаленства».

Гэтая цытата з «Байцоўскага клуба» не толькі пра грамадства спажывання і культ паспяховасці. Нешта падобнае адбываецца, калі два чалавекі на радасць бліжэйшым сваякам вырашаюць «звязаць свае лёсы вузамі шлюбу». Хоць ужо гэтая фармулёўка павінна б насцярожыць любога разважнага індывіда.

Але пакуль што ўсё добра — нявеста маладая і прыгожая, сваякі нясуць грошы ў канвертах і чайныя сервізы ў скрынках. Некаторыя пары пачынаюць дзяліць гэтыя сервізы як толькі скончацца грошы з канвертаў. І напэўна гэта правільнае рашэнне — навошта расцягваць працэс распаду сям'і яшчэ на 3—4—6 гадоў? Пра тое, што адбываецца далей, са змрочнай дакладнасцю апісвае Лера Вярбіцкая ў матэрыяле «Некаторыя жэняцца, а некаторыя так». Менавіта гэтая публікацыя падштурхнула мяне да напісання гэтага тэксту. Тэксту аб тым, што бывае па-іншаму і пра тое, як гэта адбываецца.

Гадоў пяць-шэсць таму нашу сям'ю пачалі называць ідэальнай. Нам было смешна. Спачатку мы збянтэжана пераглядваліся, потым пырскалі ад смеху. Потым нам стала ўсё роўна.

У нас ужо быў увесь бэкграўнд тыповай маладой сям'і. Тры гады запар гарлапаніць дзіця, грошы з канверта даўно скончыліся, жылплошчы не было. А ў самы апафеоз — некалькі месяцаў беспрацоўны 22-гадовы галава сямейства (о, так, прачытайце канец гэтага сказу яшчэ разiк!). Сёння я спрабую зразумець: што гэта было і чаму мая сям'я не распалася. І здаецца, я ведаю адказ. Тое, пра што цяпер паблажлівым тонам пішуць у аўтарскіх калонках аб «адносінах». Слова, якое ў тэксце Леры Вярбіцкай сустракаецца толькі адзін раз — каханне.

Вы ўжо прабачце мяне за такі пафас. Але я ўсё ж не рэдкі выкапень. Як і большасць мужчын — і з сябрамі пабадзяцца люблю, і дзяўчат прыгожых вакол заўважаю. Ок, шкарпэткі ўжо не камячу клубочкам і не захоўваю пад ложкам. Сказаць чаму? Чалавек навучаецца. Калі чалавек не развіваецца, то ён можа толькі дэградаваць. Трэцяга не дадзена.

Жыццё — гэта не боль, а развіццё. Дэградацыя — гэта боль. І гэта смерць. Для асобы, для прафесіянала, для сям'і.

Хлопец, калі ты працуеш у IT з 2000 года, то ты ж чытаеш IT-рэсурсы і выданні. Атрымліваеш новыя веды. Думаеш аб працы ў корках і нават часам — у більярднай і лазні. Калі ты хочаш застацца ў тэме і быць на плаву — табе неабходна ўдасканальвацца. Вучыцца кожны дзень.

Вось і сям'ёй — тое ж самае. Жонка — гэта не кубак, які ты аднойчы заваяваў і цяпер паставіў за шкло. Гэта пояс у цяжкай катэгорыі, які трэба абараняць. Быць у форме, адточваць джэб левай і хук правай. Упс! Здаецца, што бокс для узаемаадносін у сям'і гэта не лепшая аналогія.

А дзіця — гэта не гаджэт і не клопат. Гэта нават не твой «сямейны праект». Пацярпі трохі і ты ўбачыш зараджэнне і станаўленне асобы.

Гэта круцей за ўменне бездакорна маляваць ад рукі белы круг на белай паперы. Уявіце, дзяцей нараджаюць не толькі таму, што так атрымалася, і не толькі каб прывязаць мацней да сябе партнёра. Дзяцей нараджаюць яшчэ таму, што хочуць дзяцей. На самай справе. Мяркую па сабе і па сваёй сям'і. Хочам другое. Але пакуль не час. Яшчэ трэба пачакаць.

Бліжэйшыя планы на вечар — добрае кіно і бутэлечка віна. І мая жонка будзе з мытай галавой. А я сёння выкіну расцягнутыя трэнікі. Таму што чалавек навучаецца. А жыццё — гэта не боль. Жыццё — гэта кайф.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць