Свет55

У Башкартастане адбылося тайнае пахаванне салдата без галавы

22 жніўня ў Башкартастане ва ўмовах сакрэтнасці прайшло пахаванне кантрактніка Марсэля Аратанава. Пра гэта тэлеканалу Дождь паведаміла маці загінулага.

Пахаванне адбылося 22 жніўня ў вёсцы Новатаймасава Куюргузінскага раёна, дзе пражывае яго сям'я.

«Мы ездзілі на апазнанне ў Растоўскую вобласць, прычым сваім ходам.

Нам спачатку не казалі нічога. Мы не ведалі нават, што ён 12-га памёр, мы 14-га пачулі. Дадому прывезлі, пахавалі ў дзень яго нараджэння — 22 жніўня», - распавяла яго маці.

Марсэль Аратанаў 1983 года нараджэння служыў у расійскіх узброеных сілах па кантракце 13 гадоў. Паступіў на службу ў вайсковую частку 23132, якую ў 2009 годзе перайменавалі ў вайсковую частку 65384.

Паводле атрыманай яго роднымі «пахаронкі», Аратанаў загінуў 12 жніўня гэтага года. Прычыны і акалічнасці яго гібелі родным дакладна невядомыя.

«Ён жа не на нашай тэрыторыі загінуў, як мы пачулі, на тэрыторыю Украіны яны выйшлі», — распавялі яны.

Як распавялі жыхары вёскі Новатаймасава, пахаванне прайшло паводле мусульманскіх абрадаў: для гэтага прыйшлося дастаць цела з цынкавай труны, абмыць яго і загарнуць у марлю.

Пры адкрыцці труны аказалася, што цела Аратанава знявечанае: у яго не было галавы, і родным прыйшлося апазнаваць яго па рубцах і радзімках на целе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

Ціханоўская: Мы з Сяргеем не канкурэнты, а гісторыю з адменай інтэрв'ю CNN раздзьмулі14

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?30

Прадстаўнік ЗША пры НАТА анансаваў пастаўку Украіне зброі, якой яна раней не мела6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін24

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць