28 жніўня — прамая лінія, прысвечаная праблеме ўжывання спайсаў падлеткамі
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях прафілактыкі наркаспажывання і лячэння наркатычнай залежнасці адбудзецца 28 жніўня з 14 да 20 гадзін.
Як паведамілі ў беларускім грамадскім аб'яднанні «Пазітыўны рух», на лініі будуць працаваць псіхолаг, падлеткавы нарколаг, кансультант па залежнасці і прадстаўнік упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў. Яны адкажуць на ўсе пытанні адносна ўжывання спайсаў і залежнасці ад іх. Асаблівая ўвага будзе нададзена кансультацыйнай дапамозе бацькам, чые дзеці ўжываюць курыльныя сумесі.
Звязацца па спецыялістамі можна будзе па гарадскім тэлефоне 8-801-100-18-18 (званок са стацыянарных тэлефонаў бясплатны для ўсёй Беларусі), мабільных тэлефонах (029) 122-18-18 (velcom) і (029) 807-58-08 («МТС»), па скайпу hiv_drugs_help_line і электроннай пошце [email protected]. Усе кансультацыі будуць праходзіць ананімна.
-
«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі
-
Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»
-
Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер
Каментары